Івянец і Івянецкае графства

Серада, 27.09.2017, 00:52

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 8 » Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
14:27
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы

Касцёл Святога Аляксея ў ІвянцыКасцёл Святога Аляксея — рымска-каталіцкая царква ў горадзе Івянец (Валожынскі раён, Мінская вобласць), помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

GPS-каардынаты: 53.895602, 26.743189

Гісторыя

Пасля Паўстання Каліноўскага ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіці касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Св. Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета з Плевакаў. 23 мая магілёўскім архібіскупам Ежы Юзэфам Шэмбекам быў асвечаны краевугольны камень новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Гатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 3 снежня таго ж года храм асвечаны ксёндзом Янам Казялевічам у гонар Святога Аляксея.

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. У 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. Напачатку 80-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў 1989 годзе. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.

Крыніца - http://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Аляксея,_Івянец

Категория: Турызм | Просмотров: 1280 | Добавил: ivenec_eu | Теги: касцёл у Івянцы помнік архітэктуры , Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов