Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 16:22

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 6 » Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Івянцы
14:56
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Івянцы

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў ІвянцыКасцёл Святога Міхаіла Арханёла (Белы касцёл) — касцёл у Івянцы ў стылі віленскага барока. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

GPS-каардынаты: 53.891207, 26.737319

Архітэктура

Галоўны фасад фланкіраваны пяціяруснымі вежамі. Прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем. Храм вылучаецца надзвычай багатай на галоўным фасадзе ордарнай пластыкай і ляпнінай.

Жылы корпус прымыкае да заходняга боку касцёла. Г-падобны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам.

Брама размешчана па восі касцёла і з'яўляецца архітэктурна-мастацкім акцэнтам агароджы комплексу. Уяўляе сабой трохчасткавую кампазіцыю з чатырох руставаных слупоў з арачным лучковым праёмам, завершаным крывалінейным франтонам.

Гісторыя

27 студзеня 1702 года мінскі стольнік Тэадор Антоній Ваньковіч запрасіў у Івянец францысканцаў, выдзяліўшы для іх гарадскую і фальваркавую зямлю і падарыўшы значныя грашовыя сродкі, якія дазволілі спачатку ўзвесці драўляны касцёл і кляштар францысканцаў, а пасля распачаць будаўніцтва каменных кляшторных будынкаў. Драўляны касцёл Святога Арханёла Міхаіла быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, адразу пасля фундацыі, факт якой пацвярджаецца ў кнігах мінскага магістрата.

Будаўніцтва новага мураванага касцёла ў стылі позняга, «віленскага» барока побач з ужо існуючым драўляным касцёлам распачалося ў 1740 годзе. Будоўля фінансавалася пляменнікам фундатара Уладзіславам Тадэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Будаўніцтвам кіраваў мясцовага майстар — айцец Ансельм Чаховіч. Пагорак на якім узводзіліся будынкі касцёла і кляштара ўзмацнілі брукаваным каменнем і вуглём. Рэчышча ракі Волмы на ўчастку, які прылягае да кляштара было часткова зменена так, што пад час павелічэння ўзроўня вады яна менш шкодзіла агароджы кляштара і фундаменту касцёла. Звесткі пра ход будоўлі касцёла, заканчэнне яго будаўніцтва і асвячэнне адстунічаюць. Аблічча будынка касцёла за 250-гадовы перыяд існавання практычна не змяніўся і выключэннем з'яўляецца толькі замена матэрыялаў пакрыцця будынка і змяненне верхніх ярусаў веж.

Пасля здушэння паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады закрылі ў 1832 годзе кляштар. На яго месцы стварылі пансіянат для састарэлых каталіцкіх святароў.

1856-1860 – адбыліся рэстаўрацыйныя работы кляштара францысканцаў пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча.

Пасля здушэння паўстання 1863 года шматлікія каталіцкія касцёлы і кляштары былі зачынены. У лісце, з міністэрства ўнутраных спраў у мінскую губернскую канцэлярыю напісана: "В Ивенце по-монастырский римско-католический костёл, обращённый в приходской, расположен так, что приезжающие в Ивенец торговать люди совращаются в латинство… Костёл необходимо закрыть… передав со всеми строениями в ведомтсво православного духовенства, ксёндзов перевести в другой приход”.

12 снежня 1868 года – па загаду галоўнага начальніка края генерал-лейтэнанта князя Баграціёна касцёл быў зачынены. У архівах горада Санкт-Пецербурга захоўваюцца падпісныя лісты парафіян з просьбаю аб адчыненні касцёла ў Івянцы, але ўлады ігнаруюць прашэнне і ў канцы 1868 года касцёл перадаецца праваслаўнаму духавенству.

У 1880–1885 гг. касцёл быў перабудаваны пад праваслаўную царкву. Каталіцкія літургічныя атрыбуты былі заменены на праваслаўныя. Верхнія ярусы веж змянілі цыбулепадобныя купалы.

1915 год – праваслаўныя ўлады вырашылі адчыніць у былым францысканскім кляштары праваслаўны жаночы манастыр.

1920 год – будынак касцёла быў перададзены каталікам. Былі праведзены некаторыя архітэктурныя змены ў гэтым будынку. Касцёл выконваў свае функцыі як парафіяльны.

3 мая 1939 года – у Івянец вярнуліся францысканцы і зноў распачалі душапастырства парафіі касцёла Святога Арханёла Міхаіла. Гвардыянам і пробашчам стаў айцец Гіляры Прач-Прачынскі.

1941 год – пасля прыхода ў Івянец нямецкіх салдат распачаліся пераследванні каталікоў. У францысканскім кляштары размяшчаліся нямецкія жандармы.

19 ліпеня 1943 года – два святары з Івянецкай супольнасці францысканцаў – айцец Ахіллес Пухава і айцец Герман Стэмпень – прынялі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў за жыхароў вёскі Пяршаі. 11 чэрвеня 1998 года Папа Ян Павел II аб'явіў іх благаслаўлёнымі.

1944-1990 годы – гістарычныя будынкі кляштара і касцёла выконвалі розныя функцыі: у касцёле знаходзілася крама, потым засолачны цэх загатканторы, у кляштары існавала сярэдняя школа, пазней у касцёле і кляштары знаходзіўся цэх эксперыментальна-даследчай вытворчасці Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута.

У 1980–1990-х гг. праведзены рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам архітэктара І. Маскалёва.

1 мая 1990 года – ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў айцам францысканцам касцёл Св. Аляксея і паручыў ім у душапастырскую апеку над усім Івянцом.

1992 год – перададзены каталіцкім вернікам касцёл Св. Міхаіла Арханёла.

1994 год – айцам францысканцам былі перададзены гістарычныя будынкі кляштара і пачалія работы па яго аднаўленню.

2003 год – распачалася комплексная рэстаўрацыя касцёла.

2012 год - на тэрыторыі каля касцёла адкрыты помнік Яну Паўлу II.

Крыніца - http://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Міхаіла_Арханёла,_Івянец

Категория: Турызм | Просмотров: 933 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў І, касцёл у Івянцы ў стылі віленскага | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов