Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 18.08.2017, 02:25

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Сакавік » 19 » Касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Камень
14:13
Касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Камень
Касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Камень. Фота: Кацярына Сідарук, www.lupa.byАдрас: Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Камень, вул. 1-га Мая

GPS-каардынаты: 53.865038, 26.651972

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Камень быў пабудаваны ў 1991 годзе на тым самым месцы, дзе быў папярэдні драўляны касцёл. Будавалі яго самі жыхары, на свае сродкі.

Існуючы касцёл носіць імя Святых Пятра і Паўла. Чаму ж менавіта такая назва? Магчыма, яе далі ад назвы самой вёскі, вядома, што Хрыстос назваў Сымона Пятром, што значыць “камень”.

Папярэдні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1679 годзе. Ініцыятарам адбудавання гэтага храма была новая ўладарка вёскі Камень з роду Далматаў-Ісайкоўскіх. Пры касцёле была нават пабудавана хата для парафіяльнай школы з навучаннем на польскай мове. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень адышоў да Расійскай імперыі.

Гэты драўляны касцёл быў адзіны, які не зачыняўся ў акрузе на працягу стагоддзя. Напрыклад, у Івянцы ў 1868 году касцёлы былі перададзеныя расійскімі ўладамі Праваслаўнай Царкве, мясцовыя каталікі пачалі ездзіць у іншыя храмы, у тым ліку ў Камень.

У ноч з 14 на 15 мая 1944 года савецкія партызаны спалілі драўляны касцёл у вёсцы Камень падчас бітвы з партызанамі Арміі Краёвай.

Крыніцы:

- Вёска Камень, Валожынскі раён

- З гісторыі вёскі Камень
Категория: Турызм | Просмотров: 743 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Касцёл Святых Пятра і Паўла, вёска Камень | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов