Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 14.12.2017, 18:19

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Лістапад » 16 » Краязнаўца з Івянца знайшоў манету Рымскай імперыі
13:36
Краязнаўца з Івянца знайшоў манету Рымскай імперыі
На аверсе манеты выяўлены рымскі імператар Марк Аўрэлій Север Аляксандр. Фота: www.nalibaki.orgКраязнаўца з мястэчка Івянец Валеры Мазура выпадкова знайшоў у вёсцы Налібакі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці манету Рымскай імперыі. Аб гэтым паведамляе "Блог Налібацкага краю".

З уступнай экспертызы вынікае, што манеце больш за 1700 гадоў і яна была бітая ў Рымскай імперыі.

Некалькі дзён таму івянецкі краязнаўца прыехаў у Налібакі, каб пабачыць і сфатаграфаваць месца пажару ў пачатку 17 стагоддзя. У 1622 годзе вёска была спаленая шведамі і, мяркуецца, пасля гэтага яе аднавілі побач з гістарычным цэнтрам.

“Я хадзіў каля поймы ракі Лебяжоды. Некалі яна была вялікая, сёння гэта сціплая рачулка. Там я знайшоў спаленыя кавалкі шкла, бронзы, медзі і латуні. Я пачаў разграбаць гэтае месца і пабачыў манету” – распавядае Мазура.

Валеры Мазура з’яўляецца сябрам Беларускага геаграфічнага таварыства. Ён перадаў знаходку калегам у Мінск на экспертызу. Паводле ўступнага агляду, гэта манета Рымскай імпэрыі ІІІ стагоддзя нашай эры.

На аверсе манеты выяўлены рымскі імператар Марк Аўрэлій Север Аляксандр. Ён заняў трон 13-гадовым хлопцам. Мяркуецца, што трапіў на трон у выніку шматгадовых інтрыг яго маці, Юліі Мамеі, і бабулі, Юліі Месы, і што жанчыны кіравалі за яго. На рэверсе манеты – бог вайны Марс.

Як манета магла апынуцца ў Налібаках? Магчыма, падчас сплаву па рацэ ў даўнейшыя часы нехта яе згубіў. А можа яна трапіла ў налібацкую зямлю і ад саміх рымлянаў, мяркуе краязнаўца.

“Гэтае месца апісваў Герадот, самае вядомае месца ў ваколіцы – возера Кромань” – гаворыць краязнаўца.

Пасля экспертызы Валеры Мазура хоча перадаць манету і іншыя знаходкі ўладам Налібацкага сельскага савета для краязнаўчага музею, які там плануецца стварыць.

Паводле аднаго з самых вядомых беларускіх нумізматаў Валянціна Рабцэвіча, першыя антычныя манеты, як вынік знешніх эканамічных сувязяў ўсходнееўрапейскіх плямёнаў, з'явіліся на зямлі сучаснай Беларусі ў канцы II-III пачатку ст. н. э. У сваёй кнізе "Пра што распавядаюць манеты" ён піша, што большасць знаходак антычнага біцця выяўлена на захадзе Беларусі.
Категория: Грамадства | Просмотров: 537 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 5
0
5  
По версии Валерия Мазуро, монета отлита из сплава металлов на основе бронзы. Находку он передал в Ивенецкий музей традиционной культуры.

3  
Это не золото , а скорее всего бронза.

0
4  
Вполне возможно.

На сайте http://www.munze.ru/ant/roma/roma7.html есть следующая информация:

Север Александр - Алексиан Бассиан (Император Цезарь Марк Аврелий Север Александр Август - Imperator Caesar Marcus Aurelius Severus Alexander Augustus) в 221 г. был усыновлен своим двоюродным братом Элагабалом. Провозглашен Цезарем и достиг власти благодаря влиянию своей бабушки Юлии Мезы и своей матери Юлии Маммеи. Фактически обе женщины правили государством с помощью совета, в котором большим влиянием пользовались юристы Ульпиан и Павел. В 232-233 гг. Александр Север вел оборонительные войны против персидского государства Сасанидов в Армении и Месопотамии, а в 234-235 гг. - против алеманнов на Рейне. Обострение отношений между императором и солдатами привело к тому, что вместе со своей матерью он был убит близ нынешнего Майнца в 235 году.

При Александре чеканили ауреусы, золотые квинарии, серебряные денарии и квинарии, сестерции, дупондии и ассы. С именем его жены Барбии Орбианы выпускались ауреусы, серебряные денарии и квинарии, сестерции, дупондии и ассы. С именем матери - Юлии Маммеи - ауреусы, золотые квинарии, серебряные денарии и квинарии, сестерции, дупондии и ассы. Антонинианы с именем Александра были выпущены во время правления Траяна Деция.

1  
Колькi гэтая манета каштуе?

0
2  
Эта монета (золото, III век нашей эры) стоит от 1500 до 3500 долларов.

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0