Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 26.05.2017, 03:02

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Снежань » 13 » Ксёндз Лазар цяпер служыць пад Івянцом
19:31
Ксёндз Лазар цяпер служыць пад Івянцом
Уладзіслаў Лазар. Фота з сайта nn.byСвятар, якога ў 2013 паўгода трымалі ў «амерыканцы» па шпіёнскім артыкуле, пераведзены ў Валожынскі раён. Пра гэта ў свежым нумары напісала «Народная воля».

Пасля выхаду на волю Уладзіслаў Лазар некаторы час быў на рэабілітацыі. Цяпер ён атрымаў новае месца службы. Журналісты «Народнай волі» адшукалі яго ў сяле Камень пад Івянцом, піша «Наша Нiва».

Храм, у якім служыць Уладзіслаў Лазар, пабудавалі самі сяляне ў 1990-я гады на месцы спаленага ў час вайны драўлянага.

«Вось тут сцены трэба раўняць. У касцёле і ацяплення няма зусім. Трэба гэтае пытанне развязваць», - паказвае ён. Нягледзячы на будні дзень, у царкоўнай зале больш за 30 чалавек, пераважна жанчыны. Вакол касцёла плот, выкладзены з камянёў. Каб выратаваць гэтую прыгажосць, святар спілаваў велізарныя дрэвы. «Карані пачалі разбураць плот. А вось тут трэба будзе вясной араць, баранаваць, зраўняць паверхню, каб пасеяць газонную траву. Будзе вельмі прыгожа! Ну а з будынкам працы тут шмат. Трэба ж і сцены ўцяпліць, столь паправіць, падлогу, вокны, кацёл патрэбен, каб было цёпла. Усё гэта трэба будзе рабіць, як толькі надвор'е дазволіць. Вунь некаторыя матэрыялы ўжо закупленыя», - працягвае святар.

Планаў шмат. Нават у сваім доме гасцінны гаспадар паказаў, што і як будзе перароблена: «Вось у той частцы дома трэба будзе сцяну разбурыць і зрабіць залу для дзяцей. Будзе вельмі ўтульна і прыгожа. Гэтую печку трэба будзе разбурыць таксама, бо ад яе мала толку».

Уладзіслаў Лазар распавёў, што не збіраецца патрабаваць кампенсацыі за незаконны арышт.

«Забыць тое, што там было, я ніколі не змагу, а па кампенсацыю звяртацца не стану», - сказаў ён. На развітанне ксёндз адзначыў, што чытаў пра арышт журналіста Аляксандра Алесіна (на момант сустрэчы ён яшчэ не выйшаў на волю). «Самае важнае ў такой справе - гэта падтрымка. Я вельмі ўдзячны сваім родным, сябрам, усім тым людзям, якія за мяне маліліся і праяўлялі салідарнасць. Няхай Бог ім дапамагае», - сказаў святар.

Ксёндз з Барысава Уладзіслаў Лазар быў арыштаваны ў канцы траўня 2013 года. Святара абвінавачвалі ў перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы згодна з п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса ("здрада дзяржаве"). Яго крымінальная адказнасць вызначалася п. 6 арт. 16 КК («садзейнічанне ў злачынстве»), што прадугледжвае тэрмін пакарання ад 7 да 15 гадоў. Уладзіслава Лазара трымалі ў турме СІЗА КДБ у Мінску і вызвалілі 3 снежні пад падпіску аб нявыездзе. Ягоную справу ў суд так і не патрапіла.

Крыніца - http://nn.by/.
Категория: Грамадства | Просмотров: 839 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов