Івянец і Івянецкае графства

Субота, 21.07.2018, 18:18

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Культура
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта catholicnews.byПераможцам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу музычнага мастацтва Беларусі "Спадчына" ў сярэдняй групе стаў гурт старадаўняй музыкі "Рарог" Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Стваральніца і нязменны кіраўнік гурта выкладчыца па класе флейты Кацярына Радзівілава расказала, што на конкурсе гурт выконваў 2 беларускія народныя мелодыі. У яго саставе выступалі пяцікласнік Павел Лявінскі (дуда), пяцікласніца Аліна Мішугова (жалейка), трэцякласнік Павел Ройка (жалейка) і вучань другога класа Яўген Трубіш (барабан). Сама настаўніца іграла на дудзе, пры неабходнасці - на скрыпцы.

Існуе "Рарог" больш за дзесяць гадоў. Састаў яго некалькі разоў абнаўляўся. На змену выпускнікам школы прыходзяць новыя вучні. Ранейшае высокае дасягненне - другое месца на Міжнародным конкурсе "Звіняць цымбалы і гармонік", які ладзіўся ў Паставах.

Крыніца - газета "Працоўная слава" за 7 красавіка 2015 года.
Категория: Культура | Просмотров: 556 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 08.04.2015 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта psl.byАляксандр Сабалеўскі з Івянецкага ГПДК прадставіць Валожыншчыну на вакальным конкурсе “Новыя галасы роднай краіны”, справаздачны канцэрт якога пройдзе 10 красавіка 2015 года ў Маладзечне.

Конкурс праводзіцца ў рамках Года моладзі пад дэвізам “Адкрываем новыя імёны разам”. Ініцыятарам яго выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Па матэрыялах сайта газеты "Працоўная слава".
Категория: Культура | Просмотров: 704 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 04.04.2015 | Комментарии (0)

8 лістапада ў Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў. Фота з сайта www.catholic.byКрыніца - catholic.by.

8 лістапада ў Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў. Набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«У створанай Богам прыродзе асаблівае месца займаюць лясы, азёры і рэкі. Кожны з нас глядзіць на іх са сваёй перспектывы. Для дзяцей яны звязаны з рознага роду таямніцамі, аб якіх мы памятам з баек. Для навукоўцаў яны з’яўляюцца складанай экалагічнай сістэмай, дзе адбываюцца не менш складаныя працэсы. Для многіх яны з’яўляюцца месцам працы, рэкрэацыі і адпачынку. Для паляўнічых і рыбакоў — месцам, дзе ажыццяўляецца іх хоббі», — звярнуў увагу Мітрапаліт у гаміліі. Іерарх адзначыў, што ў гэты дзень любіцелей прыроды збірае на набажэнстве святы Губерт — духоўны апякун паляўнічых і леснікоў.

«Калі мы знаходзімся ў лесе, на возеры ці на рацэ, то вельмі лёгка заўважаем на дрэвах, на берагах ці ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 643 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 10.11.2014 | Комментарии (0)

Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі. Фота з сайта psl.by

Аўтар артыкула: Алег РАМАНОЎСКІ.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Валяр’янавіча Ляшчынскага

У другой палове ХХ стагоддзя вакальна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” з Івянца набыў вялікую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі былога Савецкага Саюза. У 1971 годзе калектыву было прысвоена званне “Народны”. Цяжка пералічыць узнагароды: сярэбраны медаль ВДНГ СССР, граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры рэспублікі і больш за сотню іншых прэстыжных прэмій і дыпломаў у скарбонцы калектыву.

У чым жа феномен такога поспеху і папулярнасці ансамбля? А ўсё ў адмысловым таленце яго арганізатара і нязменнага кіраўніка Ляшчынскага Іосіфа Валяр’янавіча.

…Іосіф нарадзіўся 29 верасня 1924 года. Яму пашчасціла быць вучнем былога саліста Варшаўскага тэатра оперы і балета Уладзіслава Аскеркі, які быў настаўнікам Івянецкай школы за польскім часам.

Ад свайго куміра Іосіф Валяр’янавіч пераняў любоў да народных традыцый танцавальнага мастацтва і заўсёды выкарыстоўваў у сваіх х ... Чытаць далей »

Категория: Культура | Просмотров: 649 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.09.2014 | Комментарии (0)

Вакальны ансамбль Івянчанка. Фота з сайта kraj.byХIV адчынены фэст упершыню сёлета прайшоў у двух краінах – 23 жніўня ў Беларусі, а на наступны дзень, 24 жніўня, у Польшчы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Польшчы і Літвы.

Як распавёў дырэктар Івянецкага гарпасялковага дома культуры Валожынскага раёна Станіслаў Бурачэўскі, запрашэнне для ўдзелу ў фэсце атрымаў вакальны ансамбль "Івянчанка" Дома польскага.

23 жніўня мерапрыемствы праходзілі на беларускім боку – на шлюзе "Дамброўка" у Гродзенскім раёне, дзе сабралася каля 15 калектываў мастацкай самадзейнасці.

24 жніўня мерапрыемствы разгарнуліся ў Польшчы, у летнім амфітэатры горада Аўгустова.

Суразмоўца адзначыў, што ў Польшчы фэст праходзіў упершыню. Беларусь прадстаўлялі шэсць калектываў, больш 180 чалавек.

Ён таксама дадаў, што "Івянчанка" прывезла дахаты два дыплома ўдзельнікаў фэсту

Крыніца - http://kraj.by/.
Категория: Культура | Просмотров: 616 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 29.08.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта 088.odg.uaГертруда Антонаўна Раман нарадзiлася i ўсё жыццё пражыла ў вёсцы Камень Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi. Цяпер яна iнвалiд 1-й групы, вельмi пажылы чалавек — яснага розуму i вялiкай жыццёвай мудрасцi.

Сёлета ей споўнiлася 80 гадоў. Усё свае жыццё Гертруда Антонаўна адпрацавала у мясцовым калгасе.

Выгадавалi разам з мужам дваiх дзяцей. На зiму яе забiрае у Мiнск дачка, а лета яна бавiць у роднай вёсцы.

З акна яе хаты на ўскрайку вёскi якраз i вiдаць тыя самыя бярозкi, канава, дзе вясной бяжыць ручай, зусiм побач шумiць лес i раскiнулася поле. Родныя мясцiны, краявiды, якiх ёй так бракуе ў горадзе… Мабыць, усё гэта i натхнiла яе на гэты верш.

На пытанне, чаму не пiсала вершы раней, адказвае проста — не было калі.

Мой родны куток, цябе так люблю я,
Ля хлева грудок мне сэрца мiлуе.
Тут птушкi спяваюць званчэй,
Тут кветкi красуюць ярчэй.

Бярозкi-красунi шапочуць лiстамi,
Вунь тыя, ля хаты, што выраслi самi.
За рэчкай-канавай ручай б'е з крынiцы.
Там, у барках, ужо спеюць сунiцы.

Вось птушка запела, ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 980 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 12.08.2014 | Комментарии (0)

Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта news.21.byБолее 50 мастеров Минской области собрал 26 июля 2014 года праздник-конкурс гончарства "Глиняный звон" в Ивенце.

Участники продемонстрировали свое мастерство в различных творческих соревнованиях, также они представили домашние коллекции. С концертной программой выступили фольклорные коллективы Воложинского района.

Основная цель подобных мероприятий - сохранение и развитие народных ремесленнических традиций, стимулирование творческой активности мастеров, обмен опытом и оригинальными авторскими решениями. За последнее время на Минщине значительно увеличилось количество керамистов, сформировались современные самобытные школы гончарства в Ивенце, Солигорске, Логойске и Любани. Керамика пользуются спросом, изделия из глины являются дополнением интерьеров, их покупают как сувениры. Традиционная керамическая посуда используется в ресторанах и агроусадьбах.

Гончарство - один из древнейших народных промыслов Беларуси, который в начале 90-х годов незаслуженно забыли. Курс на целенаправленное возрождение традиционной керамики в Минской области взят в 19 ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 967 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 28.07.2014 | Комментарии (0)

Ансамбль польскай песні Івянчанка. Фота з сайта kraj.byТрадыцыйны фэст нацыянальных культур адбудзецца 6-8 чэрвеня. Арганізатары абяцаюць, што сёлета ён пройдзе ў новым фармаце.

Як паведаміў старшыня Івянецкага пасялковага аддзела грамадскага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Станіслаў Бурачэўскі, 7 чэрвеня на “Польскім падворку” будзе выступаць ансамбль польскай песні “Івянчанка” Дома польскага ў Івянцы.

Зараз самадзейныя артысты абнаўляюць рэпертуар, дадаючы ў яго новыя польскія народныя песні.

Станіслаў Бурачэўскі дадаў, што падчас свята нацыянальных культур майстры-ганчары будуць гандляваць івянецкай керамікай.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Культура | Просмотров: 676 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 04.06.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыіАкцыя прайшла ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры 17 мая з 17.00 да 23.00.

Дырэктар музея Валянціна Адамовіч расказала, што пачалася “Ноч у музеі” выступленнем гурта старажытнай музыкі “Рарог” Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Радзівілавай.

Пасля Кася Радзівілава і гурт “Рарог” запрасілі прысутных на гульнёва-забаўляльную праграму.

Госці свята змаглі пабываць на майстар-класах па вырабу лялькі-марцінічкі (правяла супрацоўніца музея Таццяна Задрэйка) і пляценню з саломкі (выкладчыца школы мастацтваў Леанарда Капуста).

Валянціна Адамовіч дадала, што 17 мая ў вечар адбылося адкрыццё выставы мастачкі Вольгі Ярэські, якая жыве ў пасёлку Першамайскі непадалёк ад Івянца. Мастачка працуе ў стылі інсітнае мастацтва.

Таксама ўдзельнікі акцыі “Ноч у музеі” змаглі бясплатна наведаць экспазіцыі музея, майстэрні “Ткацтва” і “Ганчарня”, паласавацца пончыкамі з гарбатай.
Категория: Культура | Просмотров: 740 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 18.05.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта textblog.ruПадведзены вынікі традыцыйнага раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод ладзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” РЦК пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама.

Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валянціна Гіруць-Русакевіч расказала, што канкурсанты ва ўзросце да 18 гадоў па свайму жаданню прадстаўлялі творы ў чатырох намінацыях.

У намінацыі “Вашай памяццю гэта помнім мы” (да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) пераможцам стаў пяцікласнік Пяршайскага ВПК дз/с – СШ Мікалай Калясінскі. Другое месца журы прысудзіла вучаніцы 8-га класа гэтай жа навучальнай установы Аляксандры Дубатоўцы, на трэцім месцы – яе равесніца з Пугачоўскага ВПК дз/с – СШ Ганна Алейнікава. Дыпломам першай ступені адзначана таксама эсэ “Рубцы на сэрцы” вучня 11-га “Б” класа Івянецкай сярэдняй школы Сяргея Паплаўскага.

Субяседніца адзначыла, што Сяргей Паплаўскі святкаваў перамогу і ў намінацыі “Я пра старонку любую пяю”. Другое і трэцяе месцы тут ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 615 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 28.04.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 5 »

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0