Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 16.07.2018, 05:42

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Культура
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта ocnt.iatp.byПацвярджэнне звання прайшло 10 красавіка ў Івянецкім гарпасялковым доме культуры. На суд спецыяльнай камісіі вынеслі тэатралізаванае прадстаўленне “Старасвецкі Івянец”.

Агітацыйна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” створаны ў Івянецкім доме культуры ў 1961 годзе. У 1972 годзе калектыў заваяваў дыплом I ступені і залаты медаль Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці. У 1975 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Стваральнікам і мастацкім кіраўніком калектыву доўгі час з’яўляўся заслужаны дзеяч культуры БССР Іосіф Ляшчынскі.

І сёння ніводнае раённае свята не абходзіцца без выступлення танцораў з Івянца. У дні жніва яны выступаюць у полі, на зернетаках.

Кіраўнік калектыву Валерый Мазура расказаў, што на суд спецыяльнай камісіі 10 красавіка вынеслі тэатралізаванае прадстаўленне “Старасвецкі Івянец”. Праз танцы, песні, вершы пастараліся прадставіць гісторыю пасёлка ад ХVIII стагоддзя да нашых дзён. На сцэне былі ўвасоблены вобразы фундатара Івянца графа Салагуба, пісьменніка Ядвігіна Ш., чые “Лісты з дарогі” выкарыстоўваліся ў прадстаўленні. ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 754 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 14.04.2014 | Комментарии (0)

У Івянцы. Фота з сайта www.interfax.by
Пазнавальна-забаўляльная праграма “Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец” на тры і больш гадзін верне гасцей пасёлка ў мінулае, дасць магчымасць дакрануцца да гісторыі.

Дарэчы, старасвецкім мястэчкам Івянец назваў вядомы пісьменнік-белетрыст Ядвігін Ш., жыццё якога звязана з валожынскімі мясцінамі.

Як расказала дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч, праграма ўжо падрыхтавана і чакае апрабацыі. Ёсць заяўкі ад адной з мінскіх турыстычных фірм на 1 і 2 лютага.

Калектыў музея працуе ў творчым тандэме з работнікамі мясцовага Дома культуры і прыватнага кафэ.

Субяседніца адзначыла, што праграма азнаёміць гасцей з жыццём і побытам мястэчка. Пачнецца яна з вандроўкі па вуліцах мястэчка, са знаёмства з трыма храмамі: касцёлам святога Міхаіла Архангела, касцёлам святога Аляксея і царквой святой Еўфрасінні Полацкай.

Затым экскурсанты завітаюць у музей, дзе на сённяшні дзень дзейнічаюць тры пастаянныя экспазіцыі: “Мінулае і сучаснасць Івянца”, “Кераміка. Традыцыі і сучаснасць” і “Творчасць разьбяр ... Чытаць далей »

Категория: Культура | Просмотров: 803 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 03.02.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.t-styl.infoФестываль прайшоў 6 студзеня ў Івянцы. У гарпасялковым Доме культуры сабраліся 12 творчых самадзейных калектываў.

Творчым натхніцелем і арганізатарам фестывалю стаў ксёндз Лех Баханэк з касцёла Святога Міхаіла Архангела ў Івянцы.

Дырэктар Івянецкага дома культуры Станіслаў Бурачэўскі расказаў, што папярэдні фестываль праходзіў у 2012 годзе.

Сёлета, як распавёў субяседнік, на сцэну выходзілі і дэманстравалі сваё майстэрства творчыя калектывы з Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, мясцовых сярэдняй школы і школы мастацтваў, вакальная група скаўтаў, польскі хор "Крэсавянка”, вакальная група навучэнцаў, якія факультатыўна вывучаюць польскую мову, а таксама хары парафіі касцёлаў Святога Аляксея і Святога Міхаіла Архангела.

У завяршэнне праграмы на сцэну выйшлі чатыры айцы-францысканцы. Іх вакальная група таксама выканала некалькі калядных песень.

На фестывалі выступілі і госці з пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна – хор міністрантаў і танцавальная група парафіі Святога Францішка.

Станіслаў Бурачэўскі дадаў, што ўсе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі. У фае Дома культуры для іх быў накрыты святочны стол.

Крыніца - ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 815 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 22.01.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 5

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0