
Фестываль прайшоў 6 студзеня ў Івянцы. У гарпасялковым Доме культуры сабраліся 12 творчых самадзейных калектываў.
Творчым натхніцелем і арганізатарам фестывалю стаў ксёндз Лех Баханэк з касцёла Святога Міхаіла Архангела ў Івянцы.
Дырэктар Івянецкага дома культуры Станіслаў Бурачэўскі расказаў, што папярэдні фестываль праходзіў у 2012 годзе.
Сёлета, як распавёў субяседнік, на сцэну выходзілі і дэманстравалі сваё майстэрства творчыя калектывы з Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, мясцовых сярэдняй школы і школы мастацтваў, вакальная група скаўтаў, польскі хор "Крэсавянка”, вакальная група навучэнцаў, якія факультатыўна вывучаюць польскую мову, а таксама хары парафіі касцёлаў Святога Аляксея і Святога Міхаіла Архангела.
У завяршэнне праграмы на сцэну выйшлі чатыры айцы-францысканцы. Іх вакальная група таксама выканала некалькі калядных песень.
На фестывалі выступілі і госці з пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна – хор міністрантаў і танцавальная група парафіі Святога Францішка.
Станіслаў Бурачэўскі дадаў, што ўсе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі. У фае Дома культуры для іх быў накрыты святочны стол.
Крыніца -
...
Чытаць далей »