Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 17.08.2017, 02:29

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 6 » Лявон Більдзюкевіч
14:18
Лявон Більдзюкевіч
Лявон Леанідавіч БільдзюкевічЛявон Леанідавіч Більдзюкевіч (18 студзеня 1895, Івянец, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 18 жніўня 1942, ГУЛАГ, СССР) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў Менскую гімназію (1913), Кіеўскі ўнівэрсытэт (1917), пэдагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камэрцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газэце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асьветны гурток «Зорка». 3 чэрвеня 1919 у Менску, загадчык Менскай школы сьляпых, дзе перавёў навучаньне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Меншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы.

3 кастрычніка 1919 выкладчык Менскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускае матэматычнае тэрміналёгіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арытмэтычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 сябра прыродазнаўчага аддзяленьня Тэрміналягічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускае навуковае тэрміналёгіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізыцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі». 3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага пэдагагічных тэхнікумаў. 3 1930 у Менску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. 20 чэрвеня 1938 па адрасе вул. Сляпянская, д. 15, кв. 2 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», 15 жніўня 1939 асуджаны на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў[1]. Паводле афіцыйных звестак, памёр на Калыме. Рэабілітаваны ў 28 жніўня 1956.

Крыніца - http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Лявон_Більдзюкевіч
Категория: Асобы | Просмотров: 626 | Добавил: ivenec_eu | Теги: матэматык, Лявон Більдзюкевіч, беларускі пэдагог, нарадзіўся ў Івянцы, грамадзкі дзяяч. | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов