Івянец і Івянецкае графства

Серада, 18.10.2017, 08:28

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Сакавік » 17 » Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Падневічах
21:13
Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Падневічах
Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Падневічах. Фота: Міхаіл Суднік, www.globus.tut.byАдрас: Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Падневічы

Каардынаты: 53.973862, 26.856642

Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча знаходзіцца за 2 км ад вёскі Падневічы, на могілках Тупальшчына, што знаходзяцца каля аўтамабільнай дарогі Мінск - Івянец.

Беларускі паэт, драматург і тэатральны дзеяч, стваральнік беларускага нацыянальнага тэатра Вінцэнт (Вінцук, Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч (літаратурны псеўданім Навум Прыгаворка) нарадзіўся 4 лютага 1808 г. (паводле іншых звестак у 1807г.) у былым фальварку Панюшкавічы (цяпер вёска ў Бабруйскім раёне) у сям'і арандатара. У 1824 годзе скончыў павятовую школу ў Бабруйску, потым вучыўся на медыцынскім факультэце Пецярбургскага (па іншых звестках Віленскага) універсітэта. З 1827 г. працаваў чыноўнікам у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, крымінальнай палаце (1831 - 1840 гг.), перакладаў дакументы з польскай мовы на рускую. Напісаў лібрэта аперэт "Рэкруцкі яўрэйскі набор" (паст. 1841, Мінск, захавалася арыя з двух чатырохрадкоўяў), а таксама "Спаборніцтва музыкаў", "Чарадзейная вада" і інш. (не зберагліся).

У 1846 г. у Вільні выйшаў першы друкаваны муз.-драматычны твор пісьменніка "Сялянка. Опера ў двух актах" на беларускай і польскай мовах. 9 лютага 1852 г. у Мінску была пастаўлена аднайменная опера створаным ім тэатральным калектывам, што з'явілася фактам нараджэння беларускага прафесійнага музычна-тэатральнага мастацтва.

У 1840 г. пісьменнік купіў каля в. Пяршаі невялікі фальварак Люцынку (Люцінку). Працяглы час (да 1863 г.) жыў то ў Мінску, то ў Люцынцы. У паэтычных творах "Вечарніцы", "Гапон" (абудва 1855 г.), "Купала" (1856 г.), "Шчароўскія дажынкі" (1857 г.) адлюстраваў бытавыя і этнаграфічныя рысы вясковага жыцця, паэтызаваў духоўную прыгажосць, працавітасць, маральную чысціню сялян. Асноўныя творы на польскай мове змешчаны ў кнігах "Цікавішся? - Прачытай!" (1856 г.), "Дудар беларускі, або Шведы на Літве" (1861 г.). Дунін-Марцінкевіч аўтар публіцыстычных твораў, у якіх выкладзена цэлая праграма асветы простага люду на роднай мове. З кастрычніка 1864 г. да снежня 1865 г. пісьменнік знаходзіўся пад арыштам у мінскім астрозе. Царскія ўлады абвінавачвалі яго ў напісанні рэвалюцыйных пракламацый і ўдзеле ў паўстанні 1863-1864 гг. Пасля выхаду з турмы трапіў пад нагляд паліцыі без права выезду за межы Люцынкі. Аднак і ў такіх умовах працягваў сваю грамадскую і творчую дзейнасць: адкрыў у Люцынцы школу, ставіў спектаклі, напісаў камедыю "Пінская шляхта" (1866 г.), "Залёты" (1870 г.), у якіх выкрываў хабарніцтва і самавольства чыноўнікаў, паказваў пранікненне буржуазных адносін ва ўсі сферы жыцця. Большасць твораў пісьменніка: "Пінская шляхта", "Залёты", "Травіца брат-сястрыца", "Быліцы, расказы Навума" і "Халімон на каранацыі" і іншыя былі надрукаваны толькі ў савецкі час. У 1984 годзе ўпершыню надрукавана першая частка яго паэмы "З-над Іслачы, або Лекі на сон" (у перакладзе з польскай мовы на беларускую). В. І. Дунін-Марцінкевіч - першы перакладчык на беларускую мову "Пана Тадэвуша" А. Міцкевіча (1859 г.) - быў шчырым прыхільнікам культурнага збліжэння ўсіх славянскіх народаў. Выступаў супраць царызму і ўсялякага ўціску, але падзяляў тэорыю класавага міру і маральнага самаўдасканалення. Гэта яго вяло да ідэалізацыі і прыхарошвання жыцця. Але ўжо ў ранніх творах, напрыклад, у "Літаратурных клопатах", пачыналі вызначацца крытычныя тэндэнцыі. Яны ўзмацніліся ў паслярэформенны перыяд.

В. Дунін-Марцінкевіч памёр ў фальварку Люцынка 17 снежня 1884 года. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Маладзечне, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, бібліятэка ў в. Пральнікі Валожынскага раёна. У в. Сычкава Бабруйскага раёна на доме № 16 па вул. Сацыялістычнай у 1970 г. установлена мемарыяльная дошка, 13.7.1986 г. у Люцынцы - стэла з барэльефам драматурга. У Пяршайскай школе створаны музей В. Дуніна-Марцінкевіча, у Падневіцкай школе - куток памяці.

У 1977 г. на магіле пастаўлены помнік - бронзавы бюст пісьменніка.

Крыніца - Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 1
Категория: Турызм | Просмотров: 692 | Добавил: ivenec_eu | Теги: вёска Падневічы, Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов