Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 20.10.2017, 17:28

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 10 » Масленiца ў аграсядзібе "Марцінова Гусь"
14:13
Масленiца ў аграсядзібе "Марцінова Гусь"
Масленiца ў аграсядзібе Адрас: Менская вобл., Валожынскі раён, вёска Малая Люцінка.

Сёлета Масленічны тыдзень выпадае на 24 лютага - 2 сакавіка 2014 года, але магчымы прыём і ў іншыя дні.

Масленiца – старадаўняе свята праводзiнаў зiмы, наблiжэння вясны i забеспячэння дабрабыту ў гаспадарцы, пачатак Вялікага посту. Тлустыя духмяныя блiны, яешня, спечаная на вогнiшчы, лазня, катанне з горкі, вясёлыя масленiчныя карагоды, аўтэнтычныя беларускія песні, абрад спалваньня пудзiла Масьленкi, дужаннi i гульнi на паветры, чароўныя гукі старадаўніх народных інструментаў і танцавальная праграма пад жывую музыку. Сядзіба "Марцінова Гусь" - крыніца векавых традыцый, выдатнае месца для адзначэння святаў народнага і хрысціянскага календароў. Запрашаем у "Марцінову Гусь"!

Сядзіба "Марцінова Гусь" запрашае адсвяткаваць Масленіцу, сталыя і дзіцячыя групы ад 20 да 40 чалавек. Разнастайныя жартаўлівыя конкурсы, з глыбокімі каранямі, традыцыйныя танцы і гульні, якім можна навучыцца за 2 хвіліны. ("Млын", каб малоць муку на бліны, выбар Масленіцы з ліку хлопцаў, з намазанымі бураком шчокамі, надзяванне "калодак" нежанатым хлопцам, баі падушкамі на лавах, "Гарачая патэльня" (беларускае сумо), бязвінныя пацалункі з прыгожымі калегамі-каляжанкамі і многае іншае). Жывая музыка (дуда, гуслі) і дыскатэка ў сучасных рытмах. І, нарэшце, -спальванне пудзіла Мары - развітанне з халоднай зімой.

У дзіцячым варыянце вядучыя - цётка Масленіца і гаспадар Налібоцкай Пушчы, Пушчавік, ужо вядомы дзеткам паводле дзіцячай каляднай праграмы.

Стоимость детской программы - эквивалент 240 у.е на группу до 40 чел. (включая чай и блины). Взрослой - эквивалент 280 у.е на группу до 40 чел. (включая чай и блины). Возможно заранее согласованное меню.

Крыніца - http://lucynka.org/animacyi/26-maslenitsa-u-marcinovaj-gusi
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 703 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Масленiца ў аграсядзібе Марцінова Г, Налібоцкая пушча., вёска Малая Люцінка | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов