Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 17.08.2017, 10:55

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Лістапад » 6 » Мемарыяльная дошка Казіміру і Люцыі Дзяржынскім у Івянцы
14:15
Мемарыяльная дошка Казіміру і Люцыі Дзяржынскім у Івянцы
Мемарыяльная дошка Дзяржынскім Казіміру і Люцыі ў Івянцы. Аўтар фота: Дзяніс СалашАдрас: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, г. п. Івянец, вул. Дзяржынскага, 17.

Мемарыяльная дошка устаноўлена ў 1984 г. у доме, дзе з восені 1942 г. да ліпеня 1943 г. жылі Казімір Эдмундавіч і Люцыя Вільгельмаўна Дзяржынскія - актыўныя удзельнікі партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Казімір Дзяржынскі, родны брат крывавага Фелікса, нарадзіўся ў 1875 годзе ў маёнтку Азямблова (зараз Дзяржынава, Стаўбцоўскі р-н). Скончыў політэхнічны інстытут у Аўстра-Венгрыі. Працаваў інжынерам на розных прадпрыемствах у Польшчы. У 1935 г. вярнуўся ў Азямблова. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939 г.) удзельнічаў у стварэнні мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага. У Вялікую Айчынную вайну сям'я Дзяржынскіх пераехала ў г. п. Івянец, дзе жонка Казіміра Эдмундавіча Люцыя Вільгельмаўна ўладкавалася перакладчыцай у нямецкай адміністрацыі, а Казімір - на працу ў гандлёвае таварыства.

Дзяржынскія наладзілі сувязь з польскімі партызанамі, перадавалі ім звесткі аб дыслакацыі і колькасці войск фашыстаў у раёне Налібоцкай пушчы, аб планах карных аперацый гітлераўцаў, выратоўвалі польскіх патрыётаў і падпольшчыкаў ад арыштаў, моладзь ад вывазу ў Германію. 19 чэрвеня ў Івянцы адбылося паўстанне, польскія партызаны атакавалі нямецкі гарнізон і разграмілі яго, у доме Казіміра Дзяржынскага быў штаб паўстання. Неўзабаве, пасля паўстання, Дзяржынскія былі арыштаваны гітлераўцамі і 24 ліпеня 1943 г. растраляны.
Категория: Турызм | Просмотров: 613 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов