Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 24.04.2017, 08:27

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Сакавік » 1 » Міхал Клеафас Агінскі ў Івянцы
14:32
Міхал Клеафас Агінскі ў Івянцы

Міхал Клеафас Агінскі. Здымак з сайта jivebelarus.netМіхал Клеафас Агінскі - дыпламат, кампазітар, аўтар знакамітага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай».

Агінскі прыязджаў у Івянец у 1794 годзе, калі удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас паўстання Агінскі быў шэфам егерскага корпуса і камандуючым вальнымі войскамі.

15 чэрвеня 1794 года ў Івянцы Міхал Клеафас Агінскі звярнуўся з універсалам да жыхароў Мінскага ваяводства з наступнымі словамі:

Жыхары, якія нарадзіліся ў адной айчыне, але якія вымагальніцкім чынам суседніх дзяржаваў з чэрава маці сваёй вырваны, скіньце з сябе ганебнае гэтае ярмо, якое вас з непадуладных палякаў робіць няшчаснымі нявольнікамі тырана, вазьміце ў рукі вашыя зброю, якою продкі вашыя так умела маглі ўтаймоўваць ворагаў айчыны, далучайцеся з вашымі сіламі да сілаў вашых братоў, як і добрыя сэрцы вашыя сапраўды з імі злучаныя. Хай засаромеецца ад адзінай і згоднай сілы подлы тыран, штоперад вамі фанабэрыцца, які лічыць, што, прыгнятаючы паляка, здолее і сэрца ягонае зрабіць нізкім; хай здрыганецца дэспат, гледзячы на запаленне, якое паходзіць ад дабрачыннасці і адчаю; кожны з вас хай далучыцца да святой сувязі, якая ўзноўлена актам Кракаўскім пад кіраўніцтвам Касцюшкі, няхай будзе ў душы вашай тая праўдзівая справядлівасць. што дабрачыннасць і аднадушша спало-хаць могуць і наймоцнага непрыяцеля; з уласнага вопыту я сам ведаю, што дзе толькі пакажацца жаўнер польскі, там заўсёды ці ахвяраю робіцца, ці бяжыць непрыяцель, які звык да грабежніцтва, але які бяззбройных толькі папохае, а вояў і сам баіцца. Уступленне маё ў межы Мінскага ваяводства засведчаць бедствы Маскоўскіх войскаў, якія сапраўды штодзённа па дарозе бываюць разбітыя, і набыцця ад іх вялікай здабычы. I так мы, браты і жыхары, усе цяпер увогуле смела ў тым стаім, што ці вернем айчыне вольнасць, ці дамо сябе пахаваць у яго развалінах; а калі аб гэтым вам, жыхары, пасланы ад поўнага дабрачыннасці і мужнасці генерал-лейтэнанта войскаў Літоўскіх Ясінскага, паведамляю, то разам з тым і спадзяюся, што гэты мой заклік ажывіць у сэрцах вашых агонь; Універсал жа непераможнага Касцюшкі і Акт Кракаўскі пакажуць вам спосаб, якім чынам можаце з'яднацца з намі; а на гэты выпадак рэкамендую, каб гэты закпік разам з Актам Кракаўскім пры дзвярах касцёльных быў прыбіты, а копіі з іх пад ўсіх парафіях разасланыя б былі, і гэта здзейсніць прашу вас любоўю да Айчыны.

Крыніца - http://kamunikat.org/

Категория: Гісторыя | Просмотров: 654 | Добавил: ivenec_eu | Теги: ў Івянцы, паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша, Міхал Клеафас Агінскі | Рейтинг: 4.5/6
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" (бел. Спадчына Крэсаў) № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевака
Таварыства Роду Плевака

Краўдфандынг

Падтрымaйце выданне кнігі "Сакатала бочачка"!

Падтрымaць выданне
Падтрымaць выданне

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов