Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 14.12.2017, 18:10

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Кастрычнік » 22 » На івянецкіх могілках адбылася акцыя "Памяці продкаў дзень прысвяці"
15:32
На івянецкіх могілках адбылася акцыя "Памяці продкаў дзень прысвяці"
Каталіцкія могілкі ў Івянцы. Фота з сайта salasz.livejournal.com21 кастрычніка ў г.п. Івянец Валожынскага р-н адбылася дабрачынная акцыя па навядзенні парадку на каталіцкіх могілках. У акцыі паўдзельнічалі каля дзесятка чалавек. Цягам некалькіх гадзін яны працавалі на тэрыторыі могілак. Выкарчоўвалі кусты, вывозілі галлё і лісце, прыбіралі іншае смецце.

Адзін з арганізатараў акцыі кіраўнік ініцыятывы www.niekropali.by Цімафей Акудовіч, і яго памочнікі - студэнты з Мінска - паклалі пачатак інвентарызацыі могілак. Будзе складзены план, з пазначэннем найбольш важных для памяці мясцовай супольнасці пахаванняў (Казіміра і Люцыі Дзяржынскіх, Апалінарыя Пупко, Леанарда Юрэвіча, прадстаўнікоў роду Плевака - былых уладальнікаў Івянца і маёнтку Маскалеўшчына, герояў антынацысцкага супраціву - якіх вельмі шмат было забіта ў 1943 г., і інш.) Надзвычай важна, каб такі план і кароткае апісанне некропаля былі даступныя для наведвальнікаў.

Удзельнік акцыі Дзяніс Салаш забраў на рэстаўрацыю 2 мемарыяльныя дошкі роду Плевака і склаў фотасправаздачу з гэтай акцыі "Памяці продкаў дзень прысвяці", даступную ў ягоным ЖЖ: http://salasz.livejournal.com/238900.html

Арганізатары акцыі спадзяюцца, што ў Івянцы яна стане традыцыйнай. “Добраўпарадкаваныя, дагледжаныя могілкі – прыкмета цывілізаванасці нацыі”.
Категория: Грамадства | Просмотров: 659 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0