Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 16:13

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Лістапад » 12 » На могілках у Тупальшчыне плануюць усталяваць інфармацыйны стэнд для турыстаў
14:21
На могілках у Тупальшчыне плануюць усталяваць інфармацыйны стэнд для турыстаў

Могілкі ў Тупальшчыне. Фота з facebook.comУ лістападзе або пачатку снежня 2017 года на каталіцкіх могілках у Тупальшчыне, што каля вёскі Падневічы Івянецкага сельсавета, будзе ўсталяваны інфармацыйны стэнд для турыстаў. Пра гэта сайт "Івянец.еу" даведаўся ад аднаго з каардынатараў праекту па развіцці турыстычнага маршруту "Валожынскія гасцінцы" Алеся Белага.

Могілкі ў фальварку Тупальшчыны былі створаны ў другой палове XIX стагоддзя каля пабудаванай прыватнай капліцы, якая была адзіным каталіцкім храмам на даволі значнай тэрыторыі ўздоўж Іслачы, у сувязі з закрыццём многіх касцёлаў, напрыклад у Івянцы, праз рэпрэсіі пасля паўстання. У той час на гэтых могілках хавалі прадстаўнікоў навакольных каталіцкіх сем’яў, нефармальнымі лідарамі якіх былі Жаброўскія. Сярод іх быў і заснавальнік новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-1884), які жыў у фальварку Люцынка за 8 км ад Тупальшчыны і якому ўладальнікі фальварка дапамагалі ў апошнія гады жыцця, а таксама пры арганізацыі пахавання. Сучасны помнік на магіле ўсталяваны ў 1977 г., дата народжання “1807” – памылковая. Побач з капліцай таксама знаходзіцца 4-х гранны абеліск з навершам з чырвонай цэглы ў які ўмураваныя імянныя пліты прадстаўнікоў роду Жаброўскіх, пахаваных тут.

Фальварак Тупальшчына быў ліквідаваны як населены пункт на пачатку 1950-х гг. пад час калектывізацыі, каб не нагадваў пра старыя сацыяльныя парадкі. Будынкі былі разабраныя і перавезеныя ў суседнія вёскі. Але былыя могілкі дагэтуль служаць месцам пахавання мясцовага каталіцкага люду, а таксама важным асяродкам падтрымання рэгіянальнай памяці.

Усяго ў Валожынскім раёне ў рамках праекту ПРААН запланавана ўсталяваць 4 інфастэнды для турыстаў.

Браніслаў Шыманскі, "Івянец.еу"

Категория: Грамадства | Просмотров: 161 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов