Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 22.10.2017, 02:04

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Студзень » 25 » На пажары ў Івянцы загінуў пенсіянер
14:40
На пажары ў Івянцы загінуў пенсіянер
На пажары ў Івянцы загінуў пенсіянер. Фота з сайта i-samara.ru22 студзеня ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна днём загарэўся жылы дом.

У 12.37 у цэнтр аператыўнага кіравання Валожынскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылой хаце ў пасёлку Івянец.

Як паведаміла інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду РАНС Алеся Радвіловіч, пажар адбыўся ў аднапавярховым жылым доме на дзве сям'і па вуліцы Савецкая, 3 у Івянцы. Калі падраздзяленні ратавальнікаў прыбытлі да месца выкліка, то ўсталявалі, што з-пад стрэхі ідзе дым. Назіралася моцнае задымленне.

Суразмоўніца дадала, што ў працэсе тушэння пажару было выяўлена цела гаспадара хаты 1954 года нараджэння, пенсіянера.

Па словах сваякоў загінулага, у хаце мужчына пражываў адзін. У яго было анказахворванне, нядаўна ён раскадаваўся і пачаў выпіваць.

Дом выгарэў знутры. Другая палова будынка і жыхары не пацярпелі.

Чыннік пажару ўсталёўваецца.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Здарэнні | Просмотров: 601 | Добавил: ivenec_eu | Теги: загінуў пенсіянер, Алеся Радвіловіч, беларусь, Івянецкае графства, пажар у Івянцы | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов