Івянец і Івянецкае графства

Субота, 18.11.2017, 13:04

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 3 » Новую пазнавальна-забаўляльную праграму распрацаваў музей у Івянцы
14:28
Новую пазнавальна-забаўляльную праграму распрацаваў музей у Івянцы

У Івянцы. Фота з сайта www.interfax.by
Пазнавальна-забаўляльная праграма “Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец” на тры і больш гадзін верне гасцей пасёлка ў мінулае, дасць магчымасць дакрануцца да гісторыі.

Дарэчы, старасвецкім мястэчкам Івянец назваў вядомы пісьменнік-белетрыст Ядвігін Ш., жыццё якога звязана з валожынскімі мясцінамі.

Як расказала дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч, праграма ўжо падрыхтавана і чакае апрабацыі. Ёсць заяўкі ад адной з мінскіх турыстычных фірм на 1 і 2 лютага.

Калектыў музея працуе ў творчым тандэме з работнікамі мясцовага Дома культуры і прыватнага кафэ.

Субяседніца адзначыла, што праграма азнаёміць гасцей з жыццём і побытам мястэчка. Пачнецца яна з вандроўкі па вуліцах мястэчка, са знаёмства з трыма храмамі: касцёлам святога Міхаіла Архангела, касцёлам святога Аляксея і царквой святой Еўфрасінні Полацкай.

Затым экскурсанты завітаюць у музей, дзе на сённяшні дзень дзейнічаюць тры пастаянныя экспазіцыі: “Мінулае і сучаснасць Івянца”, “Кераміка. Традыцыі і сучаснасць” і “Творчасць разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко”.

Побач з музеем размешчаны Цэнтр рамёстваў, дзе працуюць майстэрні “Ткацтва” і “Ганчарня”. Майстры-метадысты пакажуць працэс стварэння вырабаў. У гасцей будзе магчымасць і самастойна папрацаваць за ткацкім станком і на ганчарным крузе. Яны змогуць набыць сувеніры ручной работы.

Пасля група накіруецца на тэрыторыю сядзібна-паркавага комплексу па вуліцы Прамысловай – уладанне апошняга гаспадара Івянца Пятра Дарагунцава.

Валянціна Адамовіч адзначыла, што ля брамкі гасцей будуць сустракаць гаспадар з паненкай і музыкі, частаваць цукеркамі мясцовай кандытарскай фабрыкі і “чаркай-шкваркай”.

Менавіта на тэрыторыі сядзібы разгорнецца асноўная частка забаўляльнай праграмы. Тут наведвальнікам прапануюць рухомыя беларускія народныя гульні і конкурсы, спевы пад гармонік. А потым усіх чакае “шляхетны абед”. Сярод іншага ў меню – традыцыйныя івянецкія пончыкі з гарбатай на травах.

У зімовы час “разынка” праграмы – катанне на санях.

Валянціна Адамовіч упэўнена, што госці правядуць час весела і пазнавальна, у іх застануцца самыя лепшыя ўражанні ад старасвецкага мястэчка.

Крыніца - http://kraj.by/

Категория: Культура | Просмотров: 676 | Добавил: ivenec_eu | Теги: беларусь, Валянціна Адамовіч, музей у Івянцы, “Таямніцы старасвецкага мястэчка Ів | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов