Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 26.05.2017, 04:42

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Люты » 6 » Памяці Юрыя Багушэвіча
13:41
Памяці Юрыя Багушэвіча
Памяці Юрыя БагушэвічаЗ кнігі “Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА (1933-1999).

Увага! Артыкул напісаны ў 1983 годзе.

5 мая, у Дзень друку, яму б споўнілася 66 гадоў. Звычайна гэты дзень пачынаючы з 1977 года, ён праводзіў у вёсцы Баравікоўшчына Валожынскага раёна, што туліцца, акружаная сцяной сасновага бору, на правым беразе хуткаплыннай Іслачы.

18 сакавіка 1983 года Юрыя Багушэвіча не стала... Памёр душэўны, чулы, сардэчны чалавек, пісьменнік.

Нарадзіўся Юры Багушэвіч (Георгій Канстанцінавіч) у 1917 годзе ў Оршы ў сям'і чыгуначніка. У 1941 годзе скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педінстытута імя М.Горкага. Удзельнічаў у рэдакцыях газет "Сталинская молодежь", "Піянер Беларусі", "Мінская праўда", "Физкультурник Белоруссии", "Советский спорт", быў літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам Мінскай студыі навукова-папулярных і дакументальных фільмаў.

З-пад яго пяра выйшлі аповесці "Пабрацімы", "Дрэва дружбы", зборнік "Аповесці і апавяданні", аповесці "У гарадку над Нёманам", "Дырэктар зялёнай школы", кніга прозы "Юнацтва прыйшло".

Багушэвіч прымаў удзел у напісанні гісторыі заводаў імя Кастрычніцкай рэвалюцыі і Мінскага аўтамабільнага. У сааўтарстве з В.Зубам напісаў п'есу "Сябры", пастаўленую ў 1968 годзе.

На працягу апошніх шасці гадоў Юры Багушэвіч плённа працаваў кожнае лета ў Баравікоўшчыне. Тут, у маленькай хатцы, што патанае ў засені кучаравых бяроз і задумлівых сосен, на ўскрайку вёскі пісменніку лёгка працавалася. Шэсць месяцаў у годзе, якія ён праводзіў у вёсцы, не толькі адпачываў, але і жыў актыўным жыццём. Менавіта ў Баравікоўшчыне ён напісаў гісторыю Мінскага аўтазавода, зрабіў літаратурны запіс кнігі І.М.Дзёміна "Мы змагаліся пад Мінскам", што выйшла 50-тысячным тыражом у 1981 годзе. Тут стварыў цудоўныя апавяданні "Слёзы", "Захоп язык", "Некалькі радкоў", "Соль" і іншыя, падрыхтаваў да перавыдання і здаў у выдаўніцтва ўсе свае творы.

З улікам плануемага ў 1983 годзе перавыдання, яго творы ў агульнай колькасці перавысяць мільён экземпляряў. Багушэвіча наогул часта перавыдавалі. Напрыклад, самая першая яго аповесць "Пабрацімы" вытрывала восем выданняў. Свае творы ён часцей за ўсё адрасаваў дзецям.

Пісьменнік жыў жыццём вяскоўцаў. Часта людзі звярталіся да Багушэвіча за дапамогай, парадай. І ён нікому не адмаўляў. Вельмі любілі яго дзеці. Шмат у якіх пытаннях дапамагаў Багушэвіч жыхарам Баравікоўшчыны, і яны яму шчыра плацілі ўдзячнасцю, павагай.

Частымі гасцямі ў Багушэвіча былі беларускія пісьменнікі Алесь Савіцкі, Уладзімір Гніламёдаў, Віктар Казько, Анатоль Шаўня, Павел Місько і іншыя.

Савецкі ўрад высока ацаніў заслугі пісьменніка перад Радзімай. Ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі, у тым ліку медалём КНДР. Самай жа высокай узнагародай будзе яму добрая, удзячная людская памяць.
Категория: Асобы | Просмотров: 636 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов