Канстанцін Паплаўскі нарадзіўся 20 (7) чэрвеня 1912 года ў вёсцы Сівіца на Валожыншчыне ў сялянскай сям’і Язука і Міхаліны Паплаўскіх.
К. Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.
У 1952 годзе К. Паплаўскі разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.
У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень “Закаці, закаці ты, яснае сонейка”, “Ой, павей, буйны вецярочак”, “Туман, туман пры даліне”, “Дзявочы карагод”, “Зорка Венера”, “Цераз сад-вінаград”, “Калыханка” і іншыя.
Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава “Міннае поле”.
Квартэт “Купалінка” – любімае дзецішча Канстанціна Іосіфавіча, плён яго таленту, яго працы. Квартэт быў створаны пры Беларускім дзяржаўным народным хоры.
Zenon Kłaczkiewicz w książce pt. "Ocalić od zapomnienia" wspomina Konstantego Popławskiego, który podczas niemieckiej okupacji uczył w wiejskiej szkole w Dalidowiczach k. Iwieńca. Z nauczycielką Wenią uczyli w j. polskim czytać i pisać oraz alfabetu i rachunków. Oboje opiekowali się małym dzieckiem - dziewczynką o imieniu Krysia.