Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:45

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 21 » ПАРАСТАК АДРАДЖЭННЯ
14:50
ПАРАСТАК АДРАДЖЭННЯ

Аўтар артыкула: Алег Раманоўскі.

Генадзь Равінскі
Дзівоснай формы аблокі імкліва плылі па блакітнай прасторы нябёсаў. Гарэза-вятрыска надаваў непаўторныя абрысы, акія можна назіраць толькі ў адно-адзінае імгненне існавання сусвету. Гэтае суладдзе прыроды ў кантрасце з абпаленым вандаламі шматвяковым дубам, які я замалёўваў у альбом, наводзіла на разважамні. Чаму я апынуўся ў гэтых мясцінах? Чаму менавіта з гэтым чалавекам, які адпачываў на сакавітай прыдарожнай траве, мяне звёў лёс, і мы разам трымаем кірунак па былой дарозе Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, па якой светач адраджэння бепарускай літаратуры ездзіў з Малой Люцінкі ў Івянец?

Я ўсё яшчэ знаходзіўся пад уражакнем ад наведвання рэшткаў сялібы і велічнай ліпы, пасаджанай пісьменнікам, якая заставалася адзінай рэліквіяй-напамінам аб ім. Раптоўны вокліч: "Гэта ж – трагедыя нашага адраджэння!" – перапыніў ход маіх думак. Гэтыя словы належалі майму спадарожніку і тычыліся маіх думак. Цяжка ўздыхнуўшы, ён прагцягваў: "Мабыць, знікне ўсё святое, створанае нашымі продкамі, як памірае, канаючы, гэты волат-дуб. Няўжо нашы нашчадкі стануць манкуртамі без роду і племя? Змоўкне назаўсёды родная мова. Вынішчацца цудоўныя архітэктурныя помнікі!" Каб крыху суцешыць свайго суразмоўцу, я адказаў: "Шаноўны Генадзь Антонавіч, звярні ўвагу, што на гэтым знявечаным дрэве прабіваюцца, набіраюць моц кволыя парасткі – парасткі адраджэння. Законы развіцця прыроды і грамадства маюць шмат агульмага. Людзі з цягам часу знойдуць выйсце з гэтага эйфарыйнага стану, вернуцца да каранёў сваіх. Вось і мову беларускую можна ўжо чуць не толькі ад пісьменнікаў ды вясковых тубыльцаў, а і ад моладзі-талакоўцаў. Поўняцца маладымі галасамі хаты Зоські Верас і Ларысы Геніюш. Ды і Зянон Пазьняк не выпадкова капае замчышча ў Лоску і даследуе пахаванні ў Курапатах. Караткевіч б'е ў званы далёкіх стагоддзяў. Быкаў праўду-матку пра вайну рэжа. Недарэмна нейкі Вядзьмак Лысагорскі аб'явіўся ў нашай старонцы. А мастакі, якіх чыноўнікі ад культуры ахрысцілі "этнаграфістамі", Вітаўта, Скарыну, Гусоўскага, Буднага, Каліноўскага, братоў Луцкевічаў на палотнах адлюстроўваюць. Знікнем мы, а Беларусь жыць будзе!” – "Чутае – ды Богу ў вушы", – сказаў мой спадарожнік. Зрабіўшы прагны глыток таннага напою і абцёршы рыльца бутэлькі далоняй, працягнуў яе мне...

Мы пашыбавалі на Баравікоўшчыну па забытай, зарослай дзікай расліннасцю сцежцы, наведваючы хутары і парослыя палыном падмуркі былых селішчаў. Я моўчкі слухаў вычарпальны аповяд майго сябра аб тутэйшых мясцінах і толькі дзіву даваўся яго звышэнцыклапедычным ведам. Гэта была наша першая сумесная вандроўка напрыканцы красавіка 1984 года.

БАРАВІКОЎШЧЫНА!


Найпрыгажэйшы і найдаражэйшы куточак на зямлі для спадара Равінскага – гэта яго Радзіма. Найцудоўнейшая прырода выпесціла ў ім паэта, найхутчэйшая сцюдзёная плынь Іслачы надала яго целу жыццёвую моц. Родная маці, узгадаваўшы, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, выправіла адсюль саайго сына ў свет носьбітам дабра і справядлівасці.

Тут я сказаў

Першы раз слова мама,

Тут малышом

Слухаў першы ўрок,

Тут выбіраў

Свой жыццёвы напрамак,

Тут жа зрабіў

Свой настаўніцкі крок...

Як краязнаўца, публіцыст, педагог, даследчык літаратуры, гісторыі і культуры свайго краю, адзін з самых адукаваных людзей Валожыншчыны, Генадзь Антонавіч Равінскі, ахвяруючы сваім дабрабытам і здароўем, зрабіў столькі добрых і карысных спраў, што падсумаваць іх вартасць зараз немагчыма. Сапраўдную ацэнку яго дзейнасці зробяць час і ўдзячныя нашчадкі, якія аб'екгыўна асэнсуюць здзейсненае Равінскім і яго самога як асобу.

3 яго шчырай беларускай гаворкі кпілі звычайныя абывацелі, некаторыя настаўнікі і дырэктары школ, чыноўнікі рангам вышэйшым, што вывучыліся па-руску, а ён заставаўся заўсёды верным матчынай мове, хаця добра валодаў як расійскай, так і польскай.

Не, ён не быў Дон Кіхотам Старынкаўскім, калі паўстаў разам з сябрамі-паплечнікамі ў застойныя часы на абарону цэнтра Івянца ад узвядзення пачвары-коміна і будаўніцтва гальванічнай вытворчасці на тэрыторыі кляштара францысканцаў, дзе сёння з-пад скляпенняў касцёла св. Міхала чуваць малітвы вернікаў.

Не, ён ведаў, на што адважыўся, калі, парушыўшы супакой дзяржаўнай наменклатуры, выступіў у абарону ліпы Дуніна-Марцінкевіча, запаведнай Налібоцкай пушчы, адвечнага парку ў Маскалёўшчыне. І яго школку ў Шыкуцях не закрылі і не звольнілі з пасады дырэктара, хоць прапановы такія раздаваліся.

Не, ён ахвяраваў толькі сваім здароўем, калі плённа працаваў у архівах дзеля спасціжэння ісціны і застаўся на зіму без паліва ў пакойчыку-бярлозе, які абаграваў сваім дыханнем ды лямпамі тэлепрыёмніка. Ён ахвяраваў сям'ёй, каб пераканацца і пацвердзіць высновы навукоўцаў з геаграфічнага таварыства аб сапраўдных вытоках рэчкі Іслач, начуючы ў стагах, ужываючы ў ежу толькі дары лесу і балота.

Адчуваю, як яму ўдзячны за дапамогу ў літаратурна-даследчыцкай дзейнасці землякі – Вячаслаў Рагойша і Яззп Янушкевіч. А як дзякуюць яму простыя людзі, якім дапамагаў дамагацца праўды ў сутарэннях бюракратызму. А хіба абышлася хоць адна значная падзея ў культурным жыцці Валожыншчыны без чыннага ўдзелу Генадзя Антонавіча! Дунін-Марцінкевіч, Канстанцыя Буйла, Фердынанд Рушчыц, Стары Улас, Міхал Грушвіцкі, генврал Кавэрскі, адвакат Плявака, Аляксандр Бястужаў-Марлінскі – вось імёны, да якіх ён мае непасрэднае дачыненне як даследчык і краязнаўца. Ён сябраваў з паэтам і перакладчыкам Пятром Бітэлем. Падтрымліваў таварыскія адносіны з вішнеўскім ксяндзом Уладзіславам Чарняўскім. Прозвішча Равінскага шмат што казала пісьменнікам Нілу Гілевічу, Сяргею Грахоўскаму, Барысу Сачанку, навукоўцам Адаму Мальдзісу, Генадзю Кісялёву, Зянону Пазьняку, Фёдару Янкоўскаму, гісторыкам Міколу Ермаловічу і Міхасю Ткачову, супрацоўнкам музея Я.Купалы і музея Беларускай літаратуры.

МАТЧЫНА ХАТА,


якая прытулілася на маляўнічым узлеску, амаль на беразе Іслачы, заўсёды натхняла на творчасць, давала супакой душы ад шэрай будзённасці. Тут ён пісаў асноўныя свае творы, адчуваў закалыхваючы водар лесу, смак суніц, нібы пацалунак анёлаў, цнатлівую спакусу арэхаў і дзічак. Толькі тут ён мог бачыць прывідную німфу-русалку ў вечаровым тумане ў купальскім вянку.

Сустрзну цябе я калісьці,

Сустрэну пралескай вясною.

На дрэвах адновяцца лісці,

І лета зноў стане вясною...

Асвяжальную ваду тут з адвечнай крыніцы пілі пісьменнікі Юры Багушэвіч, Анатоль Грачанікаў, Алесь Савіцкі, Уладзімір Гніламёдаў, Віктар Казько, Анатоль Шаўля, Павел Місько, Уладзімір Жыжэнка, музыка і кампазітар Канстанцін Паплаўскі, басанож бегала будучая спявачка Ядзя Паплаўская. Кожны сезон тут здымае лецішча былая балерына опернага тэатра Алеся Аляксандраўна Рэгіс-Багушэвіч – цудоўны стыліст, знаўца беларускай купьтуры. Заўсёды ў гэтай хаце былі рады і прыхільнікам беларушчыны з Валожыншчыны.

Жыццёвы шлях Генадзя Антонавіча быў цярністым і складаным, чаргаваўся то вышэйшым душэўным уздымам – калі рабіў змястоўныя адкрыцці і знаходкі, калі пісаў удалыя вершы і артыкулы, калі каханне стукала ў сэрца і было ўзаемным; то пякучым болем працінала душу, калі дзесяцігадовым хлапчуком галодным блукаў па пушчы ў час блакады нашых мясцін нямецкімі карнікамі, бачыў кроў бацькі – шчырага працаўніка, адмысловага каваля і музыкі, забітага ляснымі бандытамі; калі ведаў, як збыткаваліся з маці-ўдавы ў калгасе, а ён не меў сілы абараніць, калі чыноўнікі-янычары плявалі ў душу за сапраўды чалавечыя ўчынкі.

Сімвапічна, што нарадзіўся Гэнусь 15 ліпеня – у гэты дзень роўна 513 гадоў таму пад Грунвальдам нашы мужныя продкі святкавалі перамогу над крыжакамі. Мабыць, ад гэтага ён такі настойлівы, мэтанакіраваны, няўрымслівы і рашучы.

Дзяцінстэа сіраціны прайшло ў холадзе і галечы. Толькі адна была радасць – вучоба ў Сівіцкай школе. У войска яго прызвалі з другога курса Мінскага педагагічнага вучылішча. Службу праходзіў на Далёкім Усходзе. Пасля заканчэння Гомельскага педвучылішча працягваў завочна вучобу ў БДУ на філалагічным факультэце і адначасова працаваў на будоўлях Мінска. Затым настаўнічаў у Пральніках, Падневічах, Пакуцях. Жывучы ў Старынках, шмат гадоў узначальваў Шыкуцёўскую няпоўную сярэднюю школу. Не адно пакаленне выпускнікоў школкі памятае запавет свайго няўрымслівага настаўніка:

Помні заўсёды ў жыцці

На скрыжаванні дарог

Вёсачку Шыкуці,

Родны бацькоўскі парог.

...Смерць Генадзя Антонавіча Равінскага 25 чэрвеня 1999 г. – вялікая страта для ўсёй Валожыншчыны. Апе застаецца памяць – удзячная і бессмяротная – пра чалавека, які пражыў шчыра і сумленна, пакінуў свой адметны след на зямлі.

Крыніца - http://kuferak.iatp.by/text05.htm
Категория: Асобы | Просмотров: 757 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Генадзь Равінскі, БАРАВІКОЎШЧЫНА, Пакуці, Шыкуці, Алег Раманоўскі | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2  
Улад, дзякуй! Вельмі прыемна.

1  
Пашка я рад за тябе!!!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов