Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 25.09.2017, 17:57

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Снежань » 29 » Пяць цікавых гісторый з савецкага мінулага
13:59
Пяць цікавых гісторый з савецкага мінулага
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.profguide.ruКрыніца - газета "Працоўная слава" за 1966-1967 гг.

Фільмы па-галімцаўску. Снежань 1967 г.

Фільмы па-галімцаўску. Хто з вас, паважаныя чытачы, глядзеў кінафільмы “ўверх нагамі”? Напэўна, нямногім “пашчаслівілася” ўбачыць гэтае цуда, акрамя жыхароў вёскі Галімцы Падневіцкага сельсавета. Тут быў вельмі “адукаваны” кінамеханік. Але пакруціўшы такім макарам некалькі кінафільмаў, малады “спецыяліст” знік. З той пары кінафільмы ў вёсцы не дэманструюцца, аб чым, напэўна, забылася дырэкцыя галаўнога кінатэатра.

“Сталовая, якую абмінаюць”. Жнівень 1966 г.

Так ахарактарызаваў яе жыхар івянца А. Мазур. Гутарка ідзе пра сталовую № 3 Івянецкага сельпо, якая знаходзіцца ў цэнтры саўгаса “Радзіма”.

Нядаўна ён наведаўся туды ў час абеду. У меню значыліся толькі дзве стравы – гуляш і халаднік, а на трэцяе – чай. Халаднік яму прынеслі, а вось гуляш чамусьці не. Потым падышла загадчыца сталовай і паведаміла, што гуляш яны не прыгатавалі, бо няма дзе захоўваць мяса. “Можам спячы яечню”, – дадала яна. Такія ж адказы атрымалі і іншыя наведвальнікі – рабочыя саўгаса, якія хацелі паабедаць у свёй сталоўцы, а выйшлі адсюль ні з чым.

Многія прычыны перашкаджаюць работнікам сталовай працаваць, як належыць. І галоўная – няўвага да грамадскага харчавання з боку сельпо. Ужо паўгода на кухні не працуе халадзільнік. Псуецца мяса, каўбаса, тлушч, маргарын, агародніна. Падвал сталовай поўнасцю застаўлены тарай з бутэлькамі. Яны не вывозяцца каля паўгода.

Хуліганаў – да адказу. Красавiк 1966 г.

Нядаўна ў клубе вёскі Камень праходзіў сход рабочых саўгаса імя Маякоўскага.

Затым для іх быў дадзены канцэрт мастацкай самадзейнасці. Неўзабаве сюды з’явіліся двое маладых людзей. Абодва былі ў нецвярозым стане. Паводзілі сябе непрыстойна, усяляк перашкаджалі прысутным глядзець канцэрт. На заўвагі старэйшых адказвалі лаянкай. Але паводзіны хуліганаў не засталіся без увагі. Яны прадсталі перад раённым народным судом.

100 кілаграмаў небяспекі. Чэрвень 1967 г.

Шафёр Івянецкага камбіната бытавога абслугоўвання Іван Курчэўскі разам з таварышамі капаў склеп ля новай хаты. І раптам рыдлёўка стукнула ў нешта металічнае. Калі праграблі мясціну, аказалася, што гэта была нямецкая авіяцыйная бомба часоў Другой Сусветнай вайны.

Праляжала яна ў зямлі са сваім смертаносным зарадам 26 гадоў. Рана або позна яна магла б узарвацца і прычыніць вялікую шкоду. І толькі выпадковасць папярэдзіла бяду.

Піратэхнікі адной з часцей Беларускай ваеннай акругі дасталі з зямлі стокілаграмовую бомбу, вывезлі ў бяспечнае месца і ўзарвалі.

Раздалося яшчэ адно рэха вайны…

Зайцы-моднікі. Чэрвень 1967 г.

Інжынер лясгаса Д. Матронік піша: “Прыехаў я ў Каменьскае лясніцтва вясной, разам з яго работнікамі адправіўся ў адну мясціну. Перад намі раптам адкрылася цікавейшае відовішча. На поле выскачылі тры зайцы. Былі яны ў нейкім дзівосным “адзенні”. Паводзілі сябе вельмі весела, станавіліся на заднія лапы, куляліся.

Зайцаў усё прыбаўлялася. Я налічыў пятнаццаць. Кожны ў сваім “адзенні”. Як раз яны лінялі. Адных змена кранула больш, другіх менш.

Малавыліняўшыя зайцы так выкачаліся ў сырым веснавым лесе, што іх белыя “шубкі” сталі стракатымі. Уражанне было такое, быццам адзін надзеў шэрую накідку з белымі бакамі, другі – мехавы плашч, трэці – белыя штаны і шэрую шубку, чацвёрты – касцюм рыжаватага колеру. Гэта вясёлае гулянне працягвалася з паўгадзіны, затым зайцы схаваліся ў лесе”.
Категория: Івянецкі архіў | Просмотров: 556 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов