Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 26.05.2017, 03:02

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Люты » 8 » Пра сям’ю Кавэрскіх. Частка 2
14:20
Пра сям’ю Кавэрскіх. Частка 2
Чырвоны касцёл у ІвянцыДругая частка ўспамін Станіслава Канаржэўскага пра галоўных фундатараў Чырвонага касцёла ў Івянцы - Эдварда і Альжбету Кавэрскіх.

Пра сям’ю Кавэрскіх. Станіслаў Канаржэўскі

(Надрукавана ў часопісе "Dziedzictwo Kresowe" - №№6-7).

У Маскалеўшчыне (4 км ад Івянца, цяпер частка вёскі Раднікі - І.С.) Кавэрскія таксама бывалі рэдка, але пераважна па поваду даволі пастаянных нейкіх сварак, з-за раздзелу, якія пасля смерці ў 1872 г. дзеда Пятра паўставалі. І то болей ва ўяўленні дзядзькі, чым у рэчаіснасці. Дзядзечка лічыў той падзел несправядлівым, не гледзячы на тамтэйшыя ўмовы валодання зямлёй у нашым краі, калі той падзел станавіўся прычынай яе страты. А выплата бакам, асобна выходзячым за межы ўладання маёнткам, была вымушана мінімальная. Лес таксама не прадстаўляў ніякай вартасці. Дзядзечка, як афіцэр, гэтых спраў дакладна не разумеў, а праз яго прадузятасць, нічога яму нельга было растлумачыць. Трохі і дзядзечка, і недаверлівыя людзі судзілі не заўсёды слушна і аб’ектыўна. Адсюль іх жаль да сям’і, што іх маёмасць "забрана".

Толькі многа пазней Кавэрскія зміласцівіліся, магчыма часткова пад уздзеянне майго бацькі, які ніколі не быў ні хцівым, ні эгаістам таксама, і ў справе падзелу Маскалеўшчыны прыхінуўся да акалічнасцяў і застаўся ў сардэчных адносінах з наймілешая сям’ёй Яна Тукалы, да якіх маёнтак перайшоў дарогай арбітражнай ацэнкі, а таксама кідання жрэбя паміж трыма сёстрамі. Дастаўся старэйшай Аліне, у чым відаць была рука Божая, бо была адзіная, найлепшая і прыродная спадкаеміца, матка і жонка. Ні мая маці Соф’я, ні цёця Ліза не патрафілі б ані гаспадарыць, ані ўсцерагчы маёнтак так, як зрабіла гэта Матка Аліна, не маючы дапамогі ў такой труднай сітуацыі, гадуючы семярых дзяцей і вучачы трох сыноў у вышэйшых навучальных установах. Хоць дзядзечка і меў "зуб" за гэты падзел, але Бог рассудзіў лепш і мудрэй. Нават маю пэўныя суменні, што б сталася з маёнткам, калі б дзядзечка стаў уласнікам?

Памятным ёсць факт, як дзядзечка з рэвальверам завітаў у Кранштадт, да майго бацькі, жадаючы тэрмінова ўзяць 3 тысячы рублёў. Каб заплаціць картачны доўг, так званы "доўг гонару"… Бацька мой меў гэту суму і даў. Дзядзечка паступова той доўг аддаў. А каб гуляў не ў "крэдыт", а на маёнтак цёці. Тады што? Што б з ім было? Аднак лепей, што ад гэтага маёнтку нічога не атрымаў. Бо, калі яго дамагаўся, быў яшчэ ў чыне палкоўніка і розумам, і вымярэннем, і апанаваннем азартнымі гульнямі. А як мінулася, паўстаў з Божага і так цудоўнага натхнення – і то мяркую, дзякуючы цётцы Лізы (галоўную тую ідэю ёй прыпісваю), праект пабудовы касцёла св. Аляксея ў Івенцы. Цётчына задумка праз дзядзечку была выканана праз некалькі гадоў пасля такога жудаснага панавання, альбо гаспадаравання цара, гэтага сатрапа мікалаеўскай эпохі, якога шчасліва разарвала бомбай "ad patris" нейкага тэрарыста. Рука Божая бачна і тут. Дзядзечка, які раней свайго ценю польскага баяўся, раптам зрабіўся дзельны, смелы, рашучы і тых тузоў, якіх раней баяўся, цяпер такі стаў дабітны. Рангам, прамовамі, прафесарскай годнасцю, нарэшце паходжаннем сваім польскім, усіх сатрапаў і саноўнікаў так замілаваў, зняволіў і прымусіў, як, напрыклад, губернатара мінскага графа Мусіна-Пушкіна, што той, даючы дазвол і зацвярджаючы план "капліцы-маўзалея" (у прашэнні ўказваўся не цяперашні касцёл, а "маўзалей" для продкаў – Заўвага перакладчыка) на могілках, сказаў: "Ведаеш, генерал, ані локцем, ані сажнем, твайго "маўзалея" не пайду мераць сам. Але спадзяваюся, што не збудуеш там другога Казанскага сабору?”. Дзядзечка, натуральна, урачыста гэта абяцаў, але не "маўзалей" сваім продкам, як пісаў у прашэнні, а ладны касцёлак нам пабудаваў. І не шкадаваў ані клопатаў, ані грошай, хаця, стогнучы працягна, даваў на будоўлю ўсё, што мог. І ў рэшце пабудаваў.

Бяручы патрэбныя мне дадзеныя з кніжкі-брашуры "Krótki Zarys dziejów Kościołka w miasteczku Iwienec", фактычна выдадзенага самім дзядзечкам у 1909 годзе ў Пецярбургу, на стр. 40 маем наступныя храналагічныя цыфры: у 1904 был атрыманы дазвол на будоўлю "капліцы"–касцёла, 23 мая 1905-га арцыбіскуп Ежы граф Шэмбек асвяціў краевугольны камень для гэтага касцёла на івянецкіх могілках і 23 снежня 1907 года касцёл быў асвечаны прабошчам Янам Казілевічам - першым ксяндзом гэтага касцёла і новаутворанай парафіі ў межах раней існуючых тут, у Івянцы, але скасаваных раней, ладных вялікіх касцёлаў: св. Тройцы – цяпер зруйнаванага, і другога - францішканскага кляштара і касцёла ім св. Міхала.

Абодва гэтыя касцёлы ў 1868 годзе па загаду міністра Цімашова былі закрытыя і адданыя пад цэрквы. Парафія ж была далучана да Каменя. Вялікая заслуга Кавэрскіх была і ў пабудове новага, адзінага тады касцёла, і у вяртанні парафіі, з пачатку да касцёла св. Аляксея. А па вяртанні францішканскага касцёла, аддзяленні да яго той жа парафіі. Тая рэарганізацыя адбылася пасля смерці Кавэрскіх, па ўзнаўленні польскай дзяржавы. Зрабіў усё гэта дзядзечка, як сам пра гэта сведчыць у названай вышэй кніжачцы на 67 годзе жыцця. Адсюль бачна, уся яго вялікая жыццёвая энэргія і поўны размаху і сіл запал, з якім скончыў пачатую справу.

Напісаў завяшчанне на купленую для плябаніі зямлю "Каткоўшчына" на імя жыхароў Івянца, плошчай каля 7 га. Параіўшыся з маім сардэчным сябрам Міхаілам Пажарыцкім, адвакатам, пасля смерці цёці Лізы ў чэрвені 1912 года, перарабіў гэта завяшчанне на мае імя. Баючыся, што праваслаўныя жыхары Івянца з цягам часу могуць аспрэчыць гэтую зямлю на сваю карысць. Перад гэтым дзядзечка зрабіў запіс на карысць івянчан на 10 тыс. рублёў і завяшчанне перарабіў. З гэтай пары ніводная патрэба ў такой змене запісу ўжо не здаралася, таму што плябанія валодае на працягу дзесяці з нечым гадоў. Адсюль пачынае траціць моц за даўнасцю год земскае валоданне зямлёй. І адсюль аўтаматычна паўстае тытул уладальніка зямлі на карысць плябаніі.

Апрача пабудовы, сям’я Кавэрскіх зрабіла грашовыя ахвяраванні на розныя грамадскія установы. Так, Мінскаму Аграрнаму Таварыству, таксама на арганізацыю Івянецкай сельскагаспадарчай школы, стыпендыю ў Пецярбургскім Горным Інстытуце былі зроблены вялікія, па некалькі тысяч (некаторыя па 11-19 тыс.) узносы. На жаль, пасля бальшавіцкага перавароту ўсе яны прапалі. Таксама прапалі ўсе запісы, якімі сям’я Кавэрскіх абдарыла вельмі шматлікіх сваіх родных, знаёмых і сяброў. Прычым прапалі цалкам. Выканаўцам гэтага завяшчання Кавэрскіх быў Карл Валадзько, юрыст, але і ён сам прапаў дзесці па той бок мяжы. Вестак пра яго не маю.

Пасля доўгага (42 гады) і шчаслівага ў шлюбе жыцця, пад час кароткай, як звычайна, пабыўкі сярод нашай радні ў Маскалеўшчыне, раптоўна памерла цёця Ліза, быўшая тут разам з дзядзькам. Памерла, праўдападобна, ад інфаркту.

Цёця была апошняй сястрой, пахаванай на івянецкіх могілках, пад касцёлам, у крыпце. Моцна і неспадзявана ўражаны такой балючай стратай, дзядзечка аднак не страціў поўнасцю сваёй энэргіі. Але быў вымушаны неяк пустэчу, у доме паўстаўшую, кампенсаваць паводле вядомай ісціны, гаворачай, што калі хто ў першым шлюбе быў шчаслівы, аўдавеўшы, пацехі і апоры шукае ў другім.

Так было і з дзядзечкам. Ён меў у цёці ўзор усялякіх жаночых цнот, так уласцівы нашым матронам–маткам памешчыкаў. Цёця была апякунчым духам добрай рады дзядзечку з нагоды яго ўзрыўной натуры і не заўсёды лагічнай і без далешага прымусу задумацца. Чаго таксама яго прыродна цяга да азарту была паказчыкам патрэбы бурных і не заўсёды шчаслівых і добрых хвілін яго доўгага жыцця. Нават некалькі любоўных авантур ў жыцці дзядзечкі, чаго ў вогуле сцвярджаць не магу, пераляцеўшыя як яго характар, часам поўныя весялосці і гумару. Цётачка ад усяго сэрца яму даравала, відавочна, паблажліва ставячыся да мужчынскай натуры, найбольш склоннай да ўсялякіх хвілёвых захапленняў.

Таксама можа быць, што цёця, будучы бяздзетнай, уважала якбы бязвінную адказнасть за тое, што дзядзечка, застаючыся безпатомным, атачаў яе сваёй павагай і каханнем. Ён абдараў цёцю ў дні яе імянін, як юбіляршу, рознымі падарункамі. Так аднаго разу падарыў вялікі акварыум з усялякімі рыбкамі за некалькі соцен рублёў. Канарэек і сабачак, пераважна доўгашорстых белых балонак (дурных і нязносных сваім брудам у пакоях), цёця заўсёды гадавала дзесяткамі. Усялякія брошкі, шаўковыя сукенкі, футры, мэблю, фартэпіяна – усё гэта паступова цёці ахвяравана ў якасці сюрпрызаў і падарункаў, ад якіх яна пастаянна адмаўлялася, прыймаючы іх толькі для таго, каб зрабіць дзядзечку прыемна. І сама цётачка была ўзорам прастаты і незвычайнай сціпласці. Ніколі ані сваіх сукенак, ані упрыгожанняў яна не насіла. Хіба на пажаданне дзядзечкі і у выпадку ганаровых прыёмаў, выездаў з візітамі і г.д. А прыёмы дзядзечка любіў, бо разумеў, што, падтрымліваючы адносіны сярод таго грамадства, у якім абарачаецца, ён даб’ецца поспеху. І рабіў гэта звялікай ахвотай.

Дзядзечка адмовіўся ад некалькіх вельмі даходных і прывабных пасад, па-за Пецярбургам, лічачы, што тэрыторыя сталіцы вельмі яму адпавядае. Бо ўсялякія службовыя ўшанаванні цаніў бязмерна, вельмі цяжка перажывааючы іх адсутнасць, альбо дэманстрацыйнае абмінанне заслугаў дзядзечкі, якіх ён меў нямала, будучы начальнікам картаграфіі Рассіі ў Генеральным штабе, будучы прафессарам у двух ВНУ.

Але, як паляка, яго не раз і не два абміналі досыць балюча, дзяўблі і крыўдзілі за любоў да Бацькаўшчыны і амбіцыі, якіх, як чалавек выбітных здольнасцей, меў нямала. Помню, што ў рангу палкоўніка ён быў 22 гады. І толькі на Каранацыі здабыў такое заслужанае павышэнне і такое пратэрмінаванае.

Нямала горычы вымушаны быў выцерпець дзядзечка ў безупыннай вайне амбіцый са сваім начальнікам, генералам Штубендорфам. Які, як радавіты немец, меў многа пратэкцыі і ўлад начальніцкіх. Быць можа, заліваў не раз за скуру дзядзечку. А як немец, мяркую, гнэмбіў дзядзечку–паляка з задавалненнем.

Усе гэтыя свае схаваныя болі і жалі дзядзечка выказваў перад цёцяй і пэўна неаднойчы засмучаў яе гэтым.

Але чым дзяддзечка быў ад прыроды добра адораны – дык гэта нязломным сном, можна сказаць, грамавым. Сам добра памятую, як за хвілінку, падняўшыся ад абедзенага стала, аб нечым запытаны дзядзечка адказваў храпам. Альбо вяртаючыся з клуба, дзе дзядзечка многа гуляў у азартныя гульні, вяртаючыся больш па дужых эмацыянальных перажываннях, часам прагуляўшы аж "да закрыцця банка", недзе каля 6-ці раніцы, дзядзечка, праспаўшы толькі гадзінку, поўны добрага настрою валіў па дарожцы, далёка, недзе аж на Васільеўскім востраве ў Горны Інстытут, на лекцыі, на 8.00. Nota Bene: Лекцыі часта праходзілі пры пустой аудыторыі.

Гэты сон мацоваў дзядзечку ва ўсялякіх яго, нават вельмі буйных, перажываннях, пры адпаведным вельмі памяркоўным і устрыманым ладзе жыцця: еў і піў, як мой тата, вельмі асцярожна. Такім чынам здароў’е дзядзечкі, а таксама цёці было заўсёды добрае, Дзядзечка ўвогуле не курыў, а цёця ж вельмі многа папівала сваю вечна слабую і халодную гарбатку… і завіхалася паміж кухняй, шыццём, вышываннем фіранак і доглядам сваіх любімых сабачак, канарэек, рыбак, а пазней – курэй, якіх сям’я генерала трымала тады на гарышчы велічнага будынку Генеральнага штаба, акаляючага плошчу Зімовага палацу, стаячага таксама на беразе над красуняй Нявой “vis a vis” прама перад іх вокнамі на трэцім паверсе, выходзячым прама на плошчу і таксама на рог "Невской першпективы" – кабінет дзядзечкі, так добра вядомы і любімы закаханымі парачкамі, якім яны заўсёды спрыялі спалучацца.

У аддаленні стаяла знакамітая "Калонна Аляксандра Першага", непамерна ўпрыгожваючая і гэтую плошчу, і сам палац, і анфіладу, акаляючую едналітны фасад будынку Генеральнага штаба, цыркулем атачаючага ўсю плошчу.

З кабінета вакно таксама выходзіла проста ў сад, а за нім на велічэзны двухпавярховы будынак “Марскога Адміралцейства” са знакамітым шпілем, аздобленым караблём. Паэт Пушкін напісаў пра яе ў паэме "Медный всадник": - “…И светла Адмиралтейская игла”. На той шпіль сыходзіліся тры вуліцы, прамянямі ад яго ідучымі ў трох накірунках – Гарохавая, Неўскі і Вазнясенскі праспекты. Такім чынам сям’я дзядзечкі пражывала ў найпрыгажэйшым кутку горада, маючы цудоўную кватэру.

Калі дзядзечка ўжо быў на схіле сваіх гадоў, пабудаваўшы касцёл, ён быў вымушаны пастаянна выплёхіваць сваю энергію, тым больш што карцёжныя гульні адышлі ў нябыт. Дзядзечка, за свой кошт, маючы, як кіраўнік картаграфіі, вялікія дадзеныя на гэтую тэму, выдаў Карту Сібірскай Чыгункі ў камітэце, членам якога састаяў як спецыяліст – картограф.

Дзядзечка выдаў прыгожую і вялікую карту цэлага шляху і трасы гэтай велічэзнай чыгункі, якая каштавала мільёны рублёў і была квінсістэнцыяй палітыкі заваявання ўсходу, аж да Вялікага акіяна з Уладзівастокам на канцы. Колькі клопату дзядзечка меў са звання выдаўца гэтай карты, ведае толькі ён. Кошт выдаўніцтва таксама быў высокі.

Але дзядзечка займеў задавальненне, што, дзякуючы выдаўніцтву, шчыра запрошаным з верху, пазнаёміўся з цэлым асяроддзем, як тады гаварылі, ”сильных мира сего”.

Такім чынам, адзеўшы свой, упрыгожаны зоркамі многіх ордэнаў мундзір (фатаграфію дзядзечкі ў ім меў, але пакінуў у Ялце разам з іншымі пазастаўленымі там рэчамі), дзядзечка развозіў і ахвяроваў тым магнатам сваю працу, якая каштавала многіх гадоў і мазоляў, як бясплатны падарунак. Ведаю, што курыраваў дзядзечку праз Камітэт пабудовы Вялікага Сібірскага Шляху п. Куломзін і іншыя саноўнікі. У мяне гэта карта таксама была, але, здаецца, таксама прапала. Была яна агромністая: даўжынёй 1,5 метра, шырынёй 1 метр. Прыгожа і зразумела выданая ў слабых колерах карта Сібіры з Еўропай. А ў мініяцюры шлях да Парыжа, Лондана, даходзячы здругога боку на Усход, да Уладзівастока, і далей, да Японіі. Гэтая карта магла служыць дасканалым "vade mecum" для падарожнічаючых гэтай трасай і з пэўнасцю гэтаму служыла, каштуючы ў прыгожай накладной вокладцы, нешта каля 5-ці рублёў.

Але, вяртаючыся да жаніцьбы дзядзечкі, перад усім належыць мець на ўвазе яго паважны, недзе аж 77-мі гадовы век. Такім чынам мэта паўторнай жаніцьбы не магла быць іншай, як падтрыманне ў доме раўнавагі і гаспадарчага ўкладу, да якіх цёця яго прывучыла. Другая мэта таксама была эгаістычнай. Бо шчасце, якое яны разам мелі на працягу столькіх гадоў, пачаўшы паводле ўзаемных дамоўленасцей, складзеных з цёцяй і прызначаных, каб захаваць яго ад стрэсаў, якія б неадкладна прыйшлі б, калі б тая асоба была бы ўзята з асяродзя, роўнацэннага таму, да якога належаў дзядзечка. Жаніцьба дзядзечкіна была нічым іншым, як кампрамісам старога чалавека, які хацеў захаваць свабоду руху і поўную незалежнасць. Я так тлумачу гэта рашэнне дзядзечкі. Карацей: недзе толкі пасля году па смерці цёці, ажаніўся дзядзечка з кампаньёнкай іх сям’і - паннай Яўгеніяй Ржэўскай, кабетай сярэдніх гадоў, праваслаўнай, якая перад гэтым некалькі гадоў жыла ў доме сям’і Кавэрскіх і добра ведала ўсе звычкі дзядзечкі і… настроі. Як бедная і адзінокая асоба – Жэня, як я буду далей яе называць, улёт разумела тыя прэрагатывы, якія давала замужжа з такім старым чалавекам і ў ранзе ”яго высокаправасхадзіцельства”, альбо вышэй у этапах службы рассійскай, і што яна нічым не рызыкуе, шукаючы вельмі многа.

Ведаю, што дзядзечка дапісаў яе ў завяшчанне і гарантаваў ёй, як сваёй жонцы, тыя "рызыкі", апрача пенсіі, сумму ў 10 тыс. рублёў і той маёмасцю, якая ёй належала як галоўнай спадчынніцы з бліжэйшага асяроддзя.

Наколькі дзядзечка саромеўся гэтай жаніцьбы, бачна з таго, што нават найблізшыя не былі пасвечаны і запрошаны на шлюб. Думаю, што гэта было ў царкве…

Даведаліся пра здзейсніўшыся факт пасля шлюбу. Будаўнік касцёла, католік, вымушаны быў пайсці на саступкі простаму смяротнаму чалавеку ў зямных патрэбах, знясіленаму ўзростам, жадаючаму спакойна дажыць да старасці і узросту, прызначанаму яму Богам. Павінен пахваліць Жэню за тое, што яна вельмі учціва выканала сваю ролю жонкі і ўдавы. Па смерці дзядзечкі ў студзені 1916 годзе, відавочна, пакляўшыся яму, завезла астанкі дзядзечкі разам са мной і пры дапамозе афіцэра-тапографа на івянецкія могілкі. Ня гледзячы на шалеючую Сусветную вайну і вялікія цяжкасці, транспартавання груза "невайсковага характару". Таму што кірунак з Пецярбурга на Мінск, быў проста ідучы шлях на фронт, дзе нямецкае войска, акапанае над Нёманам, стаяла за якія небудзь 3 мілі ад Івенца, пад Вішневам – у Налібоцкай пушчы, таксама пад Календзінам і Шчорсамі. Але воля дзядзечкіна была задаволена. Пахавалі яго з такімі ўшанаваннямі, і так шчасліва ўсё гэта спланавана тады, уключаючы цудоўную санную дарогу, што аж надзіўна годна было.

Выдатную пахавальную прамову агалосіў тады высакародны і шаноўны віцэ-старшыня Мінскага Аграрнага Таварыства князь Геранім Друцкі-Любецкі, прыехаўшы ад імя гэтага Таварыства, як яго ганаровы прадстаўнік, з вянком, аж з Мінска.

У гэтай прамове ён падкрэсліў усю значнасць учынку дзядзечкі, які дасягнуў і дабіўся такога надзвычайнага выніку - дазволу будовы касцёла, у такіх жудасных варунках прыгнёту касцёла. Граф Чапскі не мог быць на пахаванні - быў хворы. Памёр дзядзечка ў канцы студзеня 1916 года.

Ад нашай сваячкі, жонкі брата нябожчыка Мечыслава Тукалы – Яўгеніі, жывучай і цяпер на тэррыторыі Рассіі, не так даўно даведаліся, што Жэня Кавэрская там памерла ад рака, але пра далейшы яе лёс нічога невядома, Можна толькі сказаць, што Бог ласкава даў дзядзечку лёгкую смерць на руках Жэні, яшчэ перад бальшавізмам, у добрым акружэнні, не выпрабаваўшым тых жудасных пакут, якія большасць афіцэраў там панесла пры здекваннях разперазанага натоўпу – салдат і кранштдадскіх матросаў, якія дапусцілі на іх усялякія бязчынствы.

Пераклад на беларускую мову: Ігар Солтан, бібліятэкар Івянецкай гарпасялковай бібліятэкі.
Категория: Гісторыя | Просмотров: 182 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов