Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:46

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Сакавік » 10 » Працуецца творча i цiкава
13:32
Працуецца творча i цiкава
Зоя Іванаўна РЫНДЗЕВІЧ-АРЛОЎСКАЯ. Фота з сайта psl.byКрыніца - газета "Працоўная слава" за 6 сакавіка 2015 года.

Тэкст і фота: Алены ПАШКЕВІЧ.

У кожнага лёсу свой почырк. Зоя Іванаўна РЫНДЗЕВІЧ-АРЛОЎСКАЯ, працягваючы пачэсны шлях бацькоў, стала настаўнікам. Але ў жыцці здарыўся круты віток: з працай ля школьнай парты прыйшлося развітацца і паспрабаваць сябе ў амплуа мастака-пастаноўшчыка.

Быць педагогам – мара дзяцінства Зоі Іванаўны. У прафесію яе паклікаў прыклад бацькоў: тата – настаўнік гісторыі, мама – настаўніца пачатковых класаў. Скончыўшы Каменскую школу, мэтанакіраваная дзяўчына стала студэнткай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніка рускай і беларускай мовы і літаратуры.

Размеркавалі маладога спецыяліста ў Падбярэззе. Тут яна адпрацавала належны тэрмін, а затым вярнулася настаўнічаць у родную вёску Камень, дзе яе педагагічны стаж доўжыўся шэсць гадоў. Але, на жаль, любімую школу закрылі, і Зоі Іванаўне прыйшлося шукаць новае месца працы. Аднак у бліжэйшых установах адукацыі вакансій настаўніка-мовазнаўца не аказалася.

На працу З. І. Рындзевіч-Арлоўскую прыняў творчы калектыў Івянецкага Дома культуры, прапанаваўшы стаць мастаком-пастаноўшчыкам. Такая кардынальная змена заняткаў не была крокам “з месца ў кар’ер”. Зоя Іванаўна з юнацтва шчыра захапляецца мастацтвам. Самая вялікая яе страсць – тэатр, да якога прылучыла і мужа-будаўніка. Раз у месяц яны абавязкова купляюць білеты на новыя пастаноўкі, у фаворы – сцэна Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Апошні спектакль, на якім пабывала сям’я, – сюррэалістычная гісторыя “Загадкавы візіт” драматурга Фрыдрыха Дзюрэнмата.

Тэатр робіць жыццё больш адчувальным, зараджае творчай энергіяй і дорыць натхненне. Магчыма, таму ў Івянецкім Доме культуры Зоі Іванаўне працуецца творча і цікава. Ініцыятыўная і эрудзіраваная, за паўгода працы яна знайшла павагу ў творчага калектыву.
Категория: Грамадства | Просмотров: 603 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
0
1  
Дед Зои Ивановны Риндевич-Орловской - Владимир Александрович Орловский родом из деревни Покути. По данным на 1921 год эти Орловские являлись единственной православной семьей в д.Покути.

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов