Івянец і Івянецкае графства

Субота, 23.09.2017, 19:26

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 18 » Рэквіем памяці Люцыі і Казіміра Дзяржынскіх
14:32
Рэквіем памяці Люцыі і Казіміра Дзяржынскіх
Дом Дзяржынскіх у ІвянцыАўтар артыкула: Алег РАМАНОЎСКІ, краязнавец з Івянца.

Свінцова-чорная хмара згасіла месяц і зоркі. Цемра атуліла зямлю. Жахлівы пярун раскаціста пракаціўся над Івянцом. Асляпляльная бліскавіца на імгненне азарыла закратаванае акно. Абрынуўся шквальны лівень. Люцыя звыкла прытулілася да Казіміра, які спакойна стаяў і назіраў за разгулам стыхіі, напоўненай трывожнай небяспекай. Яны моўчкі асэнсоўвалі сітуацыю, у якой апынуліся.

Казімір быў годным сынам гэтага краю. Ён нарадзіўся ў 1875 годзе ў маёнтку Азямблова (зараз Дзяржынава) у сям’і апалячанай беларускай шляхты Дзяржынскіх герба Суліма. Бацька Эдмунд Іосіфавіч скончыў матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта, маці Алена Ігнатаўна паходзіла з роду Янушэўскіх герба Дубрава з фальварка Іоды ля Вільні. Грымоты суцішыліся і толькі рэхам адгукаліся дзесьці над Налібоцкай пушчай. Дождж супакоіўся. Поўня зноў запоўніла нябёсы святлом, зазіхацелі зоркі. У памяці Казіміра ажылі шчаслівыя часы дзяцінства, вучоба ў Першай Віленскай гімназіі, студэнцкія гады ў Вышэйшым політэхнічным інстытуце ў горадзе Карлсруэ, што ў Аўстрыі. Тут ён сустрэўся з Люцыяй Сцыаці – аўстрыйскай немкай, якая стала каханай спадарожніцай па жыцці. Заспявалі пеўні. Сонечныя промні выцяснялі смугу ночы. Галасы птушак напоўнілі непаўторнай сімфоніяй наваколле.

Люцыя дзякавала Богу, што муж прывёз яе на гэту святую зямлю. Ах! Як яна палюбіла цудоўную прыроду, мілагучную мову тутэйшых людзей, іх працавітасць і годнасць. Жывучы з 1935 года ў Азямблове, яна набыла аўтарытэт сярод шляхетнай інтэлігенцыі. Яе музычнымі здольнасцямі захапляліся Марыя Асіповіч, Наталля Арсеньева, Уладзіслаў Аскерка, Бенядзікт Тышкевіч і іншыя госці сялібы. Разам з мужам наведвалі імпрэзы, якія ладзіла навакольная шляхта.

Крывавым смерчам па Беларусі пранеслася Другая сусветная вайна. Дзяржынскія перасяліліся ў Івянец. Казімір уладкаваўся на працу ў гандлёвае таварыства, а Люцыя – перакладчыцай у нямецкай адміністрацыі. Налібоцкая пушча дала прытулак больш чым пяці тысячам савецкіх партызан.

Будучы перакананымі антыфашыстамі, Дзяржынскія актыўна ўключыліся ў барацьбу супраць акупантаў. Яны мелі доступ да сакрэтных звестак аб дыслакацыі войск, карных экспедыцыях, планах вывазу моладзі ў Нямеччыну. Стратэгічную інфармацыю накіроўвалі праз надзейныя каналы змагарам-патрыётам.

Фашысты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан і мірнага насельніцтва вёсак і хутароў, якія знаходзіліся паблізу пушчы. Народныя мсціўцы паспяхова выходзілі з акружэнняў гітлераўцаў і наносілі адчувальныя контрудары па ворагу. Гарэлі хаты, лілася кроў людская. Асабліва жорсткую аперацыю пад кодавай назвай «Герман» карнікі праводзілі летам 1943 года. Перад гэтым 19 чэрвеня польскія партызаны атакавалі Івянецкі гарнізон і разграмілі яго. Дарэчы, паліцыя ў баявых дзеяннях удзел не прымала, бо па змове з партызанамі спецыяльна праводзіла вучэнні ў лесе за Івянцом. Дзяржынскія прадчувалі, чым усё можа скончыцца. Праз дзве гадзіны над Івянцом ужо кружыў нямецкі самалёт-разведчык.

А назаўтра раніцай атрад гестапаўцаў зганяў жыхароў на плошчу. Больш чым сотня людзей чакалі жудаснай расправы. Драўляную царкву абклалі саломай. I толькі дзякуючы Люцыі Вільгельмаўне, якая пераканаўча давяла, што гэтыя старыя і дзеці не маюць віны, івянчан адпусцілі. Гітлераўцы распачалі блакаду партызанскай зоны. Ледзь толькі-толькі пачало шарэць. Акрайчык сонца, выглянуўшы з-за гарызонта, пазалаціў усход небакраю. Камары перад акенцам таўклі мак, прадказваючы добрае надвор’е. Бясшумна адчыніліся дзверы. Да вязняў шэптам звярнуўся немец-антыфашыст і распавёў план вызвалення. Пакуль ахова бачыць салодкія сны, ён суправодзіць іх у адзенні пастухоў за млын. Адтуль яны ў ранішнім тумане накіруюцца ўніз па беразе Волмы, дзе іх чакаюць надзейныя людзі, якія пераправяць у лес…

Іх арыштавалі. Інтэлігентнага выгляду следчы прывёў такія аргументаваныя факты, што ў Дзяржынскіх не засталося аніякіх алібі, каб даказаць сваю невінаватасць. Казімір катэгарычна адмовіўся ад спакуслівай выратавальнай прапановы. Люцыя з удзячнасцю ўздыхнула. Дзверы зачыніліся на цяжкую каваную завалу.

Стаяў сонечны спякотны дзень. Чорны бліскучы лімузін з адкрытым верхам вёз Дзяржынскіх у апошні шлях. Івянчане за гады крывавага ліхалецця пабачылі шмат: жахлівае забойства насельнікаў гета, шыбеніцы з павешанымі людзьмі, расстрэлы ні ў чым не вінаватых землякоў. Людзі маліліся за патрыётаў, якія тварылі дабро па поклічу сэрца і душы.

Дзяржынскіх расстралялі 24 ліпеня 1943 года за каталіцкімі могілкамі ў рове. Яны прынялі смерць мужна і з гонарам, бо верылі, што жыццё пражылі годна і каяцца перад Богам няма ў чым. Пазней па хрысціянскаму звычаю івянчане тайком перазахавалі іх целы на могілках.

P.S. Я кожны раз на Усе Святыя прыходжу да помніка Дзяржынскім. Тут заўсёды цішыня і спакой. Памінальныя свечкі зіхацяць знічкамі, нагадваючы пра самаахвярнасць патрыётаў.

Крыніца - http://psl.by/?p=527
Категория: Гісторыя | Просмотров: 631 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Азямблова (зараз Дзяржынава), расстралялі 24 ліпеня 1943, Алег Раманоўскі, Казімір Дзяржынскі | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов