Івянец і Івянецкае графства

Серада, 18.10.2017, 08:33

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Май » 14 » Рубцы на сэрцы
15:28
Рубцы на сэрцы
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта psl.by

Аўтар артыкула: Сяргей ПАПЛАЎСКІ, г. п. Івянец.

 Мая бабуля Стася родам з вёскі Баравікі. Нарадзілася яна перад самай вайной.

Вёска Баравікі знаходзіцца на шляху з Рубяжэвічаў у Івянец. Па брукаванцы немцы часта гналі яўрэяў у гета, якое знаходзілася ў Івянцы. Мясцовыя жыхары стараліся даць няшчасным ежы, якія-небудзь рэчы. Сярод зняволеных былі і хворыя. Відаць, там і заразіўся мой прадзед тыфам, і ўся сям’я разам з ім захварэла. Дзеці выжылі, а іх бацькі не стала. Пахавалі яго чужыя людзі, бо ў хаце ўсе былі хворыя, не маглі правесці ў апошні шлях. Пакуль дзеці падраслі, дык і магілка згубілася. Бабуля мая ўсё жыццё шкадавала, што не ведае, дзе пахаваны яе тата. Няма куды прыйсці ды пакланіцца. А яму было ўсяго толькі 28 гадоў…

Добра, што па-суседску жыла сям’я роднай бабулінай цёткі Марылі. Дапамагалі сіротам і хлебам, і ніўку апрацаваць, таму што мелі каня. Але і ў гэту хату прыйшла бяда. Мужа цёткі Марылі партызаны папрасілі дапамагчы штосьці перавезці на кані. Мужчына згадзіўся. Але нехта данёс немцам. Прыехаўшы ў вёску, яны акружылі цётчыну хату і хацелі падпаліць яе разам з людзьмі. Жытнёвае поле падступала да самага двара і цягнулася аж да лесу. Цётка Марыля схапіла на рукі сваю чатырохгадовую дачушку Альберту і кінулася ў жыта. Фашысты пачалі страляць, стоячы на краі поля. Цётка бегла, даланёй закрыўшы рот дачцэ, каб немцы не чулі дзіцячага плачу. І вось ён – выратавальны лес! Але куля ўсё ж дагнала — перабіла калена маці і каленца дзяўчынкі. У лес немцы не пайшлі.

А цётка Марыля, дачакаўшыся ночы, дапаўзла да хаты аднавяскоўца Клімашэўскага, што некалі ў арміі быў памочнікам лекара. Не мог адмовіць мужчына ў дапамозе параненым, хоць ведаў, што рызыкуе сваім жыццём і жыццём родных. Перанёс параненых у сваё гумно, адварамі лекавых траў прамываў раны і перавязваў.

Зноў хтосьці падказаў немцам. Прыехалі фашысты, усю салому ў гумне спаролі штыкамі. Але, на шчасце, нікога не знайшлі. А параненыя былі пад саломай…

Праз нейкі час вярнуўся дадому муж цёткі Марылі. Ён змог за два залатыя заручальныя пярсцёнкі дамовіцца з нямецкім фельчарам, і той даў неабходныя лекі. Раны залячылі. Толькі з таго часу і цётка Марыля, і яе дачушка Альберта засталіся калекамі на ўсё жыццё. У цёткі нага не гнулася зусім, а яе дачка моцна кульгала.

Пакінула гэты свет Альберта ў маладым узросце – да трыццаці гадоў. Магчыма, тыя жахі вайны, якія ёй давялося перажыць у дзяцінстве, пакінулі рубцы не толькі на целе, але і на сэрцы. Вось яно і не вытрымала…

І рубцы на сэрцы маёй бабулі Стасі давалі аб сабе знаць да апошніх дзён яе жыцця. Чым далей тыя страшныя ваенныя гады, тым больш жудасна ёй было аб іх успамінаць. Радавала яе толькі тое, што ў нас, сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак, ёсць сапраўднае дзяцінства, якога не было ў яе пакалення – дзяцей вайны.

Крыніца - http://psl.by/?p=14577

Категория: Гісторыя | Просмотров: 533 | Добавил: ivenec_eu | Теги: г. п. Івянец, Сяргей Паплаўскі, Вёска Баравікі | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов