Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 22.09.2017, 23:42

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Май » 2 » Сядзiбна-паркавы комплекс "Белы Двор" у Івянцы
15:12
Сядзiбна-паркавы комплекс "Белы Двор" у Івянцы

Сядзiбна-паркавы комплекс Белы Двор у Івянцы. Аўтар фота: Realist, www.autotravel.ruАдрас: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, г/п Івянец, вул. Прамыслoвая, 31

GPS-каардынаты: 53.88481, 26.734808

Сядзiбна-паркавы комплекс "Белы Двор" у Івянцы быў адбудаваны напрыканцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя. У XIX стагоддзі сядзібай валодаў род Плевака. Апошнім гаспадаром сядзібы быў Пётр Дарагунцаў.

Сядзiбы дом быў даволi цiкавай пабудовай. Меў тры паверхi, прычым адзiн з iх размяшчаўся нiжэй за ўзровень зямлi, у падвале. Абаграваўся вялiкi сядзiбны дом з дапамогай... адной печкi. Справа ў тым, што ў сценах былi прароблены спецыяльныя адтулiны, па якiх праходзiла цёплае паветра.

Сядзiбна-паркавы комплекс "Белы Двор" перажыў цяжкiя часы. Падчас Першай сусветнай вайны тут размяшчаўся штаб. Вядома, што ў будынку пэўны час была кантора дрэваапрацоўчага камбiната, пасля нават жылi людзi. Колькi гадоў сядзiба Дарагунцава стаяла пустая i пакрысе прыходзiла у заняпад. Пакуль у 2000-м тут не здарыўся пажар — агнём былi знiшчаны ўсе драўляныя часткi, засталiся толькi цагляныя сцены.

Цяпер сядзiба Дарагунцава ў Івянцы ўяўляе сабою руіны цокальнага і астаткі сценаў першага паверху. За невялікай тэрыторыяй сядзібы даглядаюць. Часткова захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы: стайня і свiран. Яны ў добрым стане. Таксама захаваліся брама і прыдарожная капліца.

Категория: Турызм | Просмотров: 725 | Добавил: ivenec_eu | Теги: у Івянцы, Плевака, Сядзiбна-паркавы комплекс, Белы Двор | Рейтинг: 4.8/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов