Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 18.08.2017, 02:26

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Студзень » 19 » Старшыня Валожынскай арганізацыі інвалідаў Віктар Субач: "Толькі аб'яднаўшыся, мы зможам адстойваць свае інтарэсы"
14:21
Старшыня Валожынскай арганізацыі інвалідаў Віктар Субач: "Толькі аб'яднаўшыся, мы зможам адстойваць свае інтарэсы"
Здымак з сайта sn-plus.comУ 2016 годзе Валожынская раённая арганізацыя ГА "Беларускае таварыства інвалідаў" узмацнілася і, як кажуць, расправіла крылы.

"Людзі паверылі ў нас! - радуецца старшыня Віктар Субач. - Але трэба, каб далучаліся новыя члены, тады наша арганізацыя будзе мець большыя магчымасці. Мы спадзяёмся, што да нас далучацца інваліды 1-й, 2-й груп. Толькі аб'яднаўшыся, мы зможам адстойваць свае інтарэсы".

За год арганізацыя папоўнілася 56 членамі, утвараецца пярвічка ў Ракаве, старшынёй якой абрана Вольга Пятроўна Янушкевіч. Больш за 20 інвалідаў раёна, членаў, таварыства, сёлета атрымалі матэрыяльную дапамогу, усе жадаючыя маглі пабываць на "Славянскім базары" ў Віцебску, дабрачынным канцэрце ў Мінску. У раёне шмат зроблена для таго, каб людзі з абмежаваннымі магчымасцямі не былі адарваны ад грамадскага жыцця, адчувалі сябе абароненымі і запатрабаванымі.

Напярэдадні 2017 года матэрыяльную падтрымку ў суме 63 рублі аказана тром чалавекам, якія прыкаваны да ложка. Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната па дамове з дырэкцыяй СП "Івкон" ААТ атрымалі ад арганізацыі 30 кілаграмаў цукерак.

Праявілі члены таварыства актыўнасць і пры ўзвядзенні ў раёне безбар'ернага асяроддзя. Не сакрэт, што гэту проблему часам вырашаюць фармальна: над'езд для інвалідных калясак, але карыстацца ім на самай справе небяспечна, або "ўтоплены" бардзюр па ранейшаму застаецца непераадольнай перашкодай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Так што ў планах на бліжайшую перспектыву не толькі павялічыць колькасць членаў арганізацыі, але і цесна супрацоўнічаць з рознымі службамі і ведамствамі.

Крыніца: Газета "Працоўная слава" за 4 студзеня 2017 года.
Категория: Грамадства | Просмотров: 261 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов