Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 18:02

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Верасень » 1 » Стартаваў збор сродкаў на выданне міні-энцыклапедыі "Таямніцы Налібоцкай Пушчы"
13:41
Стартаваў збор сродкаў на выданне міні-энцыклапедыі "Таямніцы Налібоцкай Пушчы"

Стартаваў збор сродкаў на выданне кнігі Таямніцы Налібоцкай Пушчы31 жніўня 2017 года на платформе Улей.бай стартавала краўдфандынгавая кампанiя па зборы сродкаў на выданне кнігі "Таямніцы Налібоцкай Пушчы". Яе аўтарам з'яўляецца Алесь Белы - гаспадар аграсядзібы "Марцінова Гусь", што ў вёсцы Люцынка Валожынскага раёна (15 км ад Івянца).

Гэтая кніга можа паслужыць самым займальным шляхаводам па адным з самых цікавых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа - маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго самых маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая, які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў, якія дапамагалі будаваць самыя старыя тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Гэтыя пушчанскія міфы мы ўвасобілі ў адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах, якія даступныя ў 2-х варыянтах: поўнакаляровым і контурным - для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізваныя і як серыя адмысловых паштовак.

Кніга складаецца з уводнага нарысу пра Пушчу ў цэлым і асобных невялікіх раздзелаў, прысвечаных або найбольш важным населеным пунктам і геаграфічным аб'ектам, або найбольш знакавым міфам Пушчы. Яна ўключае таксама унікальную мастацкую турыстычную карту Пушчы і ваколіцаў фармату А4, якая даступная таксама ў выглядзе каляровага постэру А3 як дадатковая опцыя.

Па спасылцы ніжэй на краўдфандынгавай платформе Улей.бай кожны можна падрымаць выданне міні-энцыклапедыі "Таямніцы Налібоцкай Пушчы":
http://ulej.by/project?id=434921

Усяго падчас кампаніі плануецца сабраць 1300 бел. рублёў. Збор сродкаў завершыцца 30 кастрычніка.

Браніслаў Шыманскі

Категория: Грамадства | Просмотров: 191 | Добавил: ivenec_eu | Теги: міні-энцыклапедыя, Алесь Белы, Таямніцы Налібоцкай Пушчы, Марцінова Гусь | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов