Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:39

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Ліпень » 1 » Супрацоўнікі Валожынскага РАЎС выявілі ў Івянецкім сельсавеце некалькі ўчасткаў з дзікарослым макам
14:43
Супрацоўнікі Валожынскага РАЎС выявілі ў Івянецкім сельсавеце некалькі ўчасткаў з дзікарослым макам
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.adzinstva.byСупрацоўнікі міліцыі планамерна адпрацоўваюць тэрыторыі сельсаветаў падчас спецаперацыі "Мак", якая падоўжыцца да канца жніўня.

Так, 23 чэрвеня пры адпрацоўцы Івянецкага сельсавета каля вёскі Дайнова на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адыходаў выяўлены дзікарослы алейны мак на плошчы прыблізна 1х1 метр.

Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка Валожынскага РАЎС па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Віталь Мінкевіч.

25 чэрвеня на тэрыторыях палігонаў ТБА зблізку вёсак Каралеўшчына і Серкулі выяўленыя дзікарослы алейны мак і каноплі. Дадзеныя пасевы знішчаныя: расліны выдраныя і спаленыя.

Віталь Мінкевіч дадаў, што 24 чэрвеня падчас адпрацоўкі Першайскага сельсавета на прысядзібным участку ў вёсцы Бурбаўшчына выяўлены 51 куст дзікарослага мака.

26 чэрвеня на ўчастку яшчэ адной жыхаркі гэтай жа вёскі таксама выяўленыя пасевы дзікарослага алейнага мака.

Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, які мяркуе штраф да 20 базавых велічынь.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Здарэнні | Просмотров: 416 | Добавил: ivenec_eu | Теги: у Івянецкім сельсавеце, выявілі некалькі ўчасткаў з дзікаро, Супрацоўнікі Валожынскага РАЎС | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов