Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:40

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Студзень » 22 » У фестывалі каляднай песні ў Івянцы Валожынскага раёна ўдзельнічалі 12 калектываў
20:53
У фестывалі каляднай песні ў Івянцы Валожынскага раёна ўдзельнічалі 12 калектываў
Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.t-styl.infoФестываль прайшоў 6 студзеня ў Івянцы. У гарпасялковым Доме культуры сабраліся 12 творчых самадзейных калектываў.

Творчым натхніцелем і арганізатарам фестывалю стаў ксёндз Лех Баханэк з касцёла Святога Міхаіла Архангела ў Івянцы.

Дырэктар Івянецкага дома культуры Станіслаў Бурачэўскі расказаў, што папярэдні фестываль праходзіў у 2012 годзе.

Сёлета, як распавёў субяседнік, на сцэну выходзілі і дэманстравалі сваё майстэрства творчыя калектывы з Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, мясцовых сярэдняй школы і школы мастацтваў, вакальная група скаўтаў, польскі хор "Крэсавянка”, вакальная група навучэнцаў, якія факультатыўна вывучаюць польскую мову, а таксама хары парафіі касцёлаў Святога Аляксея і Святога Міхаіла Архангела.

У завяршэнне праграмы на сцэну выйшлі чатыры айцы-францысканцы. Іх вакальная група таксама выканала некалькі калядных песень.

На фестывалі выступілі і госці з пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна – хор міністрантаў і танцавальная група парафіі Святога Францішка.

Станіслаў Бурачэўскі дадаў, што ўсе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі. У фае Дома культуры для іх быў накрыты святочны стол.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Культура | Просмотров: 690 | Добавил: ivenec_eu | Теги: фестываль каляднай песні ў Івянцы, Івянецкае графства, Лех Баханэк, беларусь, Івянец | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов