Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 18.07.2019, 06:01

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2019 » Чэрвень » 21 » У Івянцы адзначылі 25-годдзе святарства а. Леха Баханэка
13:52
У Івянцы адзначылі 25-годдзе святарства а. Леха Баханэка

Кс.Дзмітрый Барыла і а.Леха Баханэка. Здымак з catholic.byУ суботу, 15 чэрвеня 2019 года, католікі мястэчка Івянец Валожынскага раёна адзначалі адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага ў парафіі св. Міхала Арханёла, дзе працуюць францішкане.

Акрамя святкавання ўспаміну так блізкага івянчанам святога з Падуі, адметнасцю ўрачыстасці стала святкаванне юбілею 25-годдзя святарства пробашча парафіі айца Леха Баханэка OFMConv.

Падчас святой Імшы юбіляра віншавалі яго сабраты з Ордэну францішканаў, святары на чале з кс. канонікам Дзмітрыем Барылам, які ўзначаліў гэтую Эўхарыстыю, а таксама парафіяне Івянца і ваколіц, якім ужо 19 гадоў рупліва служыць паляк айцец Лех.

Аднаўленне кляштара і касцёла св. Міхала Арханёла, заснаванне «Музычнай майстэрні» і скаўцкага руху ў Івянцы, шматлікія душпастырскія і будаўнічыя праекты — толькі некаторыя ініцыятывы, якія з’яўляюцца плёнам дзейнасці францішканіна, якога каталіцкая Беларусь пазнае па невычарпальнаму крэатыву і босым нават узімку нагам.

Браты-францішкане і вернікі жадаюць яму: няхай добры Бог дадае сілаў і ідэй, а Беззаганная апякуецца!

Крыніца: Catholic.by.

Категория: Грамадства | Просмотров: 989 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 2
1 heimatgrussvilnius  
Пожалуйста, передайте yважаемoмy Лех БаханэкКoстёл Святого Архангела Михаила в ИвенцеТамара Габрусь у кнізе "Мураваныя харалы" піша, штоўзвядзенне мураванага касцёла пачалося на ахвяраванні пляменніка фундатара
Уладзіслава Тадэвуша Ваньковіча і мясцовых мяшчан-дабрачынцаў. Будаўніцтвам
кіраваў (па розных крыніцах) айцецАльберцін альбо івянецкі мешчанін Ансельм Чаховіч (магчыма, гэта свецкаеімя манаха). Бакавы алтар у гонар Маці Божай Чанстахоўскай кансекраваны ў 1757
г. З гэтага вынікае, што ўзвядзенне муроў прыпадае на сярэдзіну XVIII ст., чаму
адпавядае і квітнеючая «віленская» стылістыка збудавання. Яшчэ тры (з пяці)
алтары асвячоны ў 1769 г.Анатоль Кулагін у даведніку "Каталіцкія святыні Беларусі"піша, што ў 1704 г. пад кіраўніцтвам мясцовага майстра А. Чаховіча і намаганнямі айца Альбярцінаўзведзены драўляны касцёл (згарэў у 1709). У 1745 г. пабудаваныновы храм па фундацыі ўладальніка мястэчка Я. Салагуба. Архітэктурна-мастацкае вырашэнне івянецкага касцёла францысканцаўвызначаецца высокім прафесіяналізмам і разуменнем эстэтыкі позняга барока на
агульнаеўрапейскім узроўні. Гэта дазваляе меркаваць, што да стварэння «абрысу»
святыні і яе мураваных і стукавых алтароў далучыўся славуты І.К. Глаўбіц.https://www.radzima.org/be/object/3177.html  Как считает белорусский исследователь А. Ярошевич, по проектуГлаубица мог быть построен костёл Святого Архангела Михаила в Ивенце** Ярашэвіч А. А. Івянецкія касцёлы //Ave Maria: Часопіс Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. № 2 (69), 2001. —
С. 13 — 15
 (польск.)https://ru.wikipedia.org/wiki/Глаубиц,_Иоганн_Кристоф

0
2 ivenec_eu  
Очень интересно! Спасибо! Я обязательно передам эти сведения о.Леху.

С уважением, Павел Орловский

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0