Івянец і Івянецкае графства

Серада, 18.10.2017, 08:40

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Лістапад » 10 » У Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў: "старацца ўбачыць у прыгажосці прыроды прысутнасць Бога і Яго закону"
13:35
У Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў: "старацца ўбачыць у прыгажосці прыроды прысутнасць Бога і Яго закону"
8 лістапада ў Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў. Фота з сайта www.catholic.byКрыніца - catholic.by.

8 лістапада ў Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў. Набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«У створанай Богам прыродзе асаблівае месца займаюць лясы, азёры і рэкі. Кожны з нас глядзіць на іх са сваёй перспектывы. Для дзяцей яны звязаны з рознага роду таямніцамі, аб якіх мы памятам з баек. Для навукоўцаў яны з’яўляюцца складанай экалагічнай сістэмай, дзе адбываюцца не менш складаныя працэсы. Для многіх яны з’яўляюцца месцам працы, рэкрэацыі і адпачынку. Для паляўнічых і рыбакоў — месцам, дзе ажыццяўляецца іх хоббі», — звярнуў увагу Мітрапаліт у гаміліі. Іерарх адзначыў, што ў гэты дзень любіцелей прыроды збірае на набажэнстве святы Губерт — духоўны апякун паляўнічых і леснікоў.

«Калі мы знаходзімся ў лесе, на возеры ці на рацэ, то вельмі лёгка заўважаем на дрэвах, на берагах ці нават на вадзе спецыяльныя знакі ці табліцы, — нагадаў арцыбіскуп. — Найчасцей яны наказваюць нам, як мы павінны сябе паводзіць: можна купацца ці не, дазволена паляванне і рыбалка ці не. Але падобна і ў нашым духоўным жыцці, у якім Бог таксама расставіў свае знакі. Адны з іх дазваляюць нам нешта чыніць, іншыя забараняюць. Таму, чытаючы расстаўленыя ў лесе ці на вадзе знакі, нам неабходна памятаць і аб знаках, якія Бог у Святым Пісанні, як гісторыі збаўлення і кнізе Божага закону, нам пакінуў». Гэтым знакам, дадаў іерарх, вучыць Касцёл.

«Правілы палявання, рыбалоўства і паводзін у лесе і на вадзе — гэта тыя знакі, якія кажуць нам, як можна паводзіць сябе ў тых ці іншых абставінах, у тым ці іншым месцы. Яны павінны нагадваць нам аб нязменных правілах Евангелля, якое заўсёды актуальнае і дзейснае. У гэтым сэнсе вы, паляўнічыя, рыбаловы і леснікі, можаце адыграць вялікую ролю ў працэсе прыняцця праўды Евангелля і яе абвяшчэння, каб сучасны чалавек не паддаўся спакусам секулярнага свету, але жыў паводле Божага закону і гэтым самым змяняў свет на лепшы і ішоў дарогай збаўлення», — падкрэсліў Мітрапаліт, звяртаючыся да прысутных.

Прыкладам арцыпастыр назваў святога Губерта. Іерарх узгадаў жыццёвы шлях гэтага святога, які жыў у VII-VIII стагоддзях у Францыі, быў паляўнічым і спачатку вёў нязгоднае з Божым законам жыццё, але аднойчы падчас палявання ў Вялікую пятніцу, калі хрысціянскі свет разважаў аб збаўчай смерці Хрыста, убачыў белага аленя з крыжом паміж рагамі і пачуў голас з неба. Для Губерта гэта быў момант яго навяртання. Пазней ён быў прызначаны біскупам і шмат учыніў у справе навяртання язычнікаў у хрысціянскую веру.

Мітрапаліт пажадаў паляўнічым, рыбаловам і леснікам старацца «ў прыгажосці прыроды ўбачыць прысутнасць Бога і Яго закону» і пажадаў, каб ім дапамог у гэтым іх нябесны апякун святы Губерт.

(AG)

Фотарэпартаж.
Категория: Культура | Просмотров: 544 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов