Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 18:14

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2016 » Жнівень » 10 » У Івянцы з 15 па 23 жніўня адбудуцца Евангелізацыйныя рэкалекцыі
13:34
У Івянцы з 15 па 23 жніўня адбудуцца Евангелізацыйныя рэкалекцыі
У Івянцы адбудуцца Евангелізацыйныя рэкалекцыі. Фота з сайта vk.com/fse.iwianiecУ гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна з 15 па 23 жніўня 2016 года адбудуцца Евангелізацыйныя рэкалекцыі. Аб гэтым паведамляе анлайн-суполка "FSE ў Івянцы".

Як распавёў aйцец Павел Раманчук OFM Conv (францішканін), мэтай Евангелізацыйных рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў удзельнікаў і іх прыйсце да больш бліскай сустрэчы з асобай Езуса Хрыста. Рэкалекцыі асноўваюцца на керыгме, таму сем дзён рэкалекцый будуць прысвечаны тэмам:

I Дзень керыгмы - Бог любіць мяне. Разбурэнне ілжывага, фальшывага вобраза Бога. Адкрыццё Бога як Айца, поўнага любові.
II Дзень керыгмы - Грэх аддзяляе мяне ад Бога. Прабачэнне і ўнутранае аздараўленне. Паказ наступстваў граху. Знаёмства са сваімі недахопамі.
III Дзень керыгмы – Я патрабую Збаўцу. Аб’яўленне Езуса як адзінага Пана і Збаўцы свету і кожнага чалавека.
IV Дзень керыгмы - Я хачу паверыць у Бога і навярнуцца. Прыход да асабістага акту веры, да пераканання, што Езус можа змяніць маё жыццё. Знаёмства і асабістая сустрэча з Езусам, паглыбленне узаемаадносінаў з Ім.
V Дзень керыгмы — Марыя - мая маці. Адкрыццё ўзаемаадносінаў з Марыяй.
VI Дзень керыгмы - Езус пасылае да мяне Святога Духа. Ўзбуджэнне жадання мець перш за ўсё Духа Святога.
VII Дзень керыгмы — Мне патрэбны Касцёл. Паглыбленне ведаў аб жыцці Касцёла.

Штодзённая праграма на рэкалекцыях будзе выглядаць наступным чынам:

7.00 - Пад'ём
7.30 - Малітва і Гадзінкі да Найсвяцейшай Марыі Панны
8.00 - Сняданак, дзяжурства
9.30 - Школа спеваў
10.30 – Св. Імша, Анёл Панскі
12.00 - Медытацыя (прыкладна 30 хв.)
12.45 - Абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя
16.00 - Сустрэча ў групах
18.00 - Вячэра
19.00 - Вясёлы вечар
20.00 - Уводзіны ў малітву і Адарацыя (Ружанец)
- Святая цішыня (Sacrum silentium)
- 30 хв. пасля заканчэння малітвы выключаецца свет.

Кульмінацыйным момантам рэкалекцый будзе выхад у групах па тры асобы па дамах з мэтай евангелізацыі, каб падзяліцца асабістым перажываннем спаткання з Богам і пладамі перажытых рэкалекцый.

Узрост удзельнікаў: 14 - 35 гадоў. Удзельнікі будуць дзяліцца на группы ў адпаведнасці з узростам. Пасля рэкалекцый плануецца пастанная фармацыя ўдзельнікаў: сустрэчы ў групах у сваіх парафіях (матэрыялы на гэтыя сустрэчы аніматар групы будзе атрымліваць кожны тыдзень па электроннай пошце); пастырскія канвенцыі; асабісты ўдзел у доме на працягу цэлага тыдня.

Праз евангелізацыйныя рэкалекцыі мы хочам дасягнуць двух мэтаў. Мэта бліжэйшая была паказана ў пачатку гэтага тэксту, а мэта больш аддаленая заключаецца ў падрыхтоўцы удзельнікаў да выхада на шлях фармацыі ў школе новай евангелізацыі Беззаганнай, які будзе працягвацца тры гады.

Удзельнікаў просім мець:

• Святое Пісанне (Стары і Новы Запавет)
• Ружанец,
• нататнік і ручку,
• ліхтарык і спальнік.

Рэкалекцыі будуць праходзіць на беларускай мове, на гэтай мове будуць з'яўляцца ўсе фармацыйныя матэрыялы , якія сістэматычна будуць атрымліваць ўдзельнікі сфармаваных груп.

Для ўдзелу ў жнівеньскіх рэкалекцыях няма вызначанай аплаты, за ахвяру шчыра дзякуем.

Жадаючых прыняць удзеў у Евангелізацыйных Рекалекцыях просім тэлефанаваць: +375298889782 (айцец Павел), альбо выслаць свае данныя (Імя, Прозвішча, дата нараджэння, нумар тэлефону і парафія) па адрасу: br.pawelromanczuk@gmail.com.
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 354 | Добавил: ivenec_eu | Теги: у Івянцы, Павел Раманчук, Евангелізацыйныя рэкалекцыі | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов