Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 15.12.2017, 07:18

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Май » 23 » У Івянцы жыхары па ўласнай ініцыятыве ўладкоўваюць месцы адпачынку ў жылых мікрараёнах
14:20
У Івянцы жыхары па ўласнай ініцыятыве ўладкоўваюць месцы адпачынку ў жылых мікрараёнах
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.kasheli.ruЯны ўсталёўваюць альтанкі, высаджваюць дрэвы, абсталёўваюць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.

Аб гэтым распавяла старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Тэрэса Ліпніцкая.

"Яшчэ ў красавіку жыхары вуліцы Партызанскай усталявалі і пафарбавалі альтанку ў ракі Волма, якая прылягае да іх мікрараёну, пасеялі газонную траву. Ініцыятыву дэпутата Анатоля Рамана і жыхара аднаго з дамоў Анатоля Вараксы падтрымалі іншыя івянчане і дружна выходзілі на суботнікі па добраўпарадкаванні тэрыторыі", – адзначыла яна.

У планах на будучыню, па словах суразмоўніцы, усталёўка ўслонаў для адпачынку: "Разлічваем, што імі забяспечыць жылкамунгас». Яшчэ жыхары жадаюць уладкаваць спартовыя пляцоўкі, каб можна было з дзецьмі пайграць у баскетбол, валейбол.

Шмат за красавік-май паспелі зрабіць у сваім мікрараёне жыхары вуліцы Маладзёжнай. Гэта раён індывідуальнай забудовы. Ініцыятыва зыходзіла ад Наталлі Калевіч, педагога па адукацыі, у сям'і якой двое дзяцей. "Жыхары высадзілі дрэвы, абсталявалі дзіцячую гульнявую пляцоўку, якую перавезлі з Сівіцкай базавай школы. Таксама даставілі спісанае ў мясцовым дзіцячым саду абсталяванне і прыстасавалі яго на гульнявой пляцоўцы", – растлумачыла Тэрэса Ліпніцкая.

Яна таксама дадала, што ў гэтым мікрараёне пражывае вядомы далёка за межамі Івянца разьбяр па дрэве Нікалай Задрэйка. Ён акультурыў непатрэбныя бярвенні, з якіх атрымаліся цікавыя сталы, услоны.

"Трэба сказаць, што працы яшчэ працягваюцца. На шалі не паставіш удзел кожнага жыхара ў добраўпарадкаванні, але ў рознай ступені і па меры сваіх магчымасцяў кожны занёс укладанне ў агульную справу. Працаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у сваю чаргу, не адмаўлялі ў дапамогі транспартам і тэхнікай для вывозки смецця, усталёўкі абсталявання", – склала суразмоўніца.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 727 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0