Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 22.09.2017, 23:43

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Красавік » 28 » У Польшчы пачаў выходзіць новы беларускамоўны часопіс
20:27
У Польшчы пачаў выходзіць новы беларускамоўны часопіс

Спадчына КрэсаўУ красавіку ў Польшчы пабачыў свет першы нумар беларускамоўнага часопіса "Спадчына Крэсаў". Яго выдавец: Таварыства роду Плевакаў.

"Спадчына Крэсаў" — гэта беларускамоўная версія выдаванага з 2012 года ў Рэспубліцы Польшча часопіса “Dziedzictwo Kresowe”, у якім змяшчаюцца матэрыялы, прысвечаныя генеалогіі, краязнаўству, гісторыі, культуры рэгіёну, які некалі з'яўляўся часткай даўнейшага Мінскага павета Рэчы Паспалітай, кавалкі якога знаходзіліся ў межах Польшчы пасля Рыжскай дамовы 1921 г., дзякуючы якой мноства нашчадкаў шляхецкіх сем’яў Мінскага павета, а таксама былога Івенецкага графства, цяпер расцярушаныя па Польшчы і ўсім свеце. Таксама на старонках гэтага польскага выдання актыўна асвятляецца дзейнасць Таварыства роду Плевакаў.

Кажа старшыня Таварыства роду Плевакаў пан Станіслаў Плевака:

- Першы нумар часопіса "Спадчына Крэсаў" - гэта пераклад на беларускую мову 5 нумара "Dziedzictwa Kresowego". Ён быў выдадзены накладам 125 экзэмпляраў, з якіх 25 трапяць у галоўныя і ваяводскія бібліятэкі Рэспублікі Польшча, бібліятэкі беларускамоўных ліцэяў на Беласточчыне і бібліятэкі беларускіх грамадскіх арганізацый. Сябры нашага Таварыства таксама атрымаюць па 1 экзэмпляру. Апроч таго, мы маем намер высылаць наша выданне ў некаторыя бібліятэкі Беларусі, пачынаючы з Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Новы часопіс будзе даступны і ў інтэрнэце.

Па словах Станіслава Плевакі, плануецца, што ўжо з наступнага года будуць сінхронна выходзіць дзве моўныя версіі часопіса – польская і беларуская.

Ад сябе дададзім, што спампаваць першы нумар "Спадчыны Крэсаў" у фармаце .PDF можна па спасылцы: http://dziedzictwokresowe.plewako.eu/SK-05.pdf

Браніслаў Шыманскі

Категория: Грамадства | Просмотров: 666 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Спадчына Крэсаў | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов