Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 20.10.2017, 17:28

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Чэрвень » 16 » У вёсцы Сівіца адбылося асвячэнне паклоннага крыжа
20:30
У вёсцы Сівіца адбылося асвячэнне паклоннага крыжа
У вёсцы Сівіца адбылося асвячэнне паклоннага крыжа. Аўтар фота: Тамара ШНІПУ вёсцы Сівіца адбылося асвячэнне паклоннага крыжа.

Яшчэ ў 2013 годзе з благаславення настаяцеля Свята-Еўфрасіннеўскай царквы айца Віктара было вызначана месца ўзвядзення крыжа на скрыжаванні вуліц Маладзёжнай і Палявой.

Калісьці на гэтым месцы была пустэча, якая пралягала да дома Карпанавых. Па ініцыятыве і непасрэдным удзеле бацькоў і Віталія Карпанава, тэлевядучага, саліста групы «Дразды», пачалося добраўпарадкаванне: пасаджаны дрэвы, засеяна трава…

Акрыляе і дае натхненне ўстанаўленне паклоннага крыжа, пры ўзвядзенні якога прысутнічаў ігумен Афксенцій – настаяцель Свята-Ражаство-Багародзічнага мужчынскага манастыра, наш зямляк, ураджэнец вёскі Трокі.

Працавалі на ўзвядзенні Крыжа не толькі праваслаўныя, але і католікі. Асаблівую ўдзячнасць выказваем Янушкевічу Дзмітрыю, Арцішэўскаму Генадзю, Калачыку Леаніду.

Трохметровы дубовы крыж выраблены Дзмітрыем, народным умельцам прыхода Святой Жываначальнай Тройцы горада Мядзеля.

Хочацца, каб у будучым тут быў парк, каб людзі, прыйшоўшы сюды, маглі адпачыць на лаўках, пацешыць сваё вока зялёным палатном газонаў, кветак, а дзеці пакатацца на арэлях.

Спадзяёмся, што мясцовая ўлада і дырэктар КУП «Сівіца» Вадзім Пятровіч Сніцарэнка будуць дапамагаць і далей упарадкоўваць тэрыторыю.

Тамара ШНІП, жыхарка вёскі Сівіца,

Крыніца - http://psl.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 560 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Віталь Карпанаў, асвячэнне паклоннага крыжа, вёска Сівіца | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов