Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 23.07.2017, 23:49

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Люты » 26 » У жыхаркі вёскі Баравікі Валожынскага раёна канфіскавалі 500 літраў брагі і самагонны апарат
14:00
У жыхаркі вёскі Баравікі Валожынскага раёна канфіскавалі 500 літраў брагі і самагонны апарат
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.gonimsami.comУ Валожынскім раёне працягваецца барацьба з самагонаварэннем. Штомесяц праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў міліцыі.

Часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАЎС па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Сяргей Гелда распавёў, што 18 лютага 2015 года праводзілася адпрацоўка тэрыторыі Івянецкага сельсавета.

Падчас агляду надворных пабудоў у вёсцы Баравікі ўчастковыя інспектары міліцыі выявілі 500 літраў брагі і самагонны апарат.

Сяргей Гелда дадаў, што брага знішчаная, а апарат канфіскаваны і перададзены на захоўванне ў Івянецкі жілкаммунхаз.

На жыхарку вёскі Баравікі 1959 года нараджэння складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па частцы першай і часткі другой артыкула 12.43 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, Валожынскі раён, нараўне з Вілейскім і Маладзечанскім раёнамі, застаецца ў лідэрах па вырабе насельніцтвам самагонкі.

Крыніца - kraj.by.
Категория: Здарэнні | Просмотров: 477 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов