Главная » 2016 » Студзень » 27 » У жыхаркі вёскі Сівіца скралі 11 мяхоў збожжа
13:47 У жыхаркі вёскі Сівіца скралі 11 мяхоў збожжа |
Гэтае ж збожжа двое з падазраваных дапамагалі жанчыне завезці і згрузіць у паветку.
Жыхарка вёскі Сівіца Валожынскага раёна працуе ў калгасе. У лік заробку ёй выдалі 33 мяхі збожжа.
Яна папрасіла дваіх суседзяў, каб яны дапамаглі прывезці мяхі і згрузіць.
Следчы валожынскага Следчага камітэта Вячаслаў Белановіч падкрэслівае, што гаспадыня паветку не замыкала.
У перыяд ад 18 да 24 снежня 2015 года трое зладзеяў скралі трэць мяхоў. Сярод падазраваных двое суседзяў, якія да гэтага дапамагалі гаспадыні.
Паводле следчага, цана аднаго меха каля 82 тысяч рублёў.
Крыніца: "Регіянальная газета". |
Категория: Здарэнні |
Просмотров: 589 |
Добавил: ivenec_eu
| Теги: вёска Сівіца
| Рейтинг: 5.0/1 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация | Вход ]
|
Меню сайта
Падзяліцца
Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!
Статыстыка
Статыстыка сайта ivenec.eu
Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстачоў: 0
|