Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 20.10.2017, 17:27

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Жнівень » 29 » Вацлаў Сабеслававіч Плевака
14:47
Вацлаў Сабеслававіч Плевака
Вацлаў Сабеслававіч Плевака. Фота з сайта plewako.plВацлаў Сабеслававіч Плевака (1898-1940), выхадзец з роду Плевакаў – шматгадовых уладальнікаў Івянецкага графства, афіцэр Расійскай арміі, арміі Сярэдняй Літвы, Войска Польскага, ахвяра Катынскага злачынства.

Бацька, Сабеслаў Плевака, быў уладальнікам маёнтку Дзякаўшчына каля Івенца. Маці, Тэкля з Пэлка-Страдомскіх – ураджэнка Ковенскай губерні (маёнтак Гойлюшы над Невяжай). Там жа 28.05.1898 нарадзіўся іх сын Вацлаў (4-е дзіця ў сям’і). Сям’я пасля гэтага жыла ў Мінску ва ўласным доме (Траецкая пл., 6). Спачатку атрымаў хатняе выхаванне, ў 8-гадовым узросце паступіў у Полацкі кадэцкі корпус (1906), згодна з сямейнымі традыцыямі, якія шанавалі вайковую кар’еру. Таварыш па корпусе параіў яму, як трымацца ў непрыхільным асяроддзі: “Не кажы што паляк, бо гэта сорамна, кажы што католік”. Скончыў корпус у 1916 г., ў разгар І Сусветнай вайны, і паступіў у Імператарскую Мікалаеўскую Ваенна-Інжынерную Вучэльню, якую скончыў у жніўні 1917 г. як прапаршчык сапёрных войскаў. Да траўня-чэрвеня 1918 г. у І Польскім Корпусе генерала Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйску (у якім служылі пераважна ўраджэнцы былога ВКЛ), удзельнічаў у сутычках з Чырвонай гвардзіяй і заняцці Мінска ў лютым 1918 г. Пасля роспуску корпуса перабраўся ў Вільню, ад 01.12.1918 г. – у новаствораным Войску Польскім (у Лапах на Падляшшы). Бацькі заставаліся ў Мінску, маці, арыштаваная ЧК, памерла ў 1919 г. у чыгуначным вагоне ў Смаленску. Як начальнік сапёрнай службы Мінскага стралецкага палка 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі (ген. Л. Жалігоўскага) браў удзел у вызваленні Вільні ад бальшавікоў у красавіку 1919 г., у польска-бальшавіцкай вайне 1920 г. Тады ж у апошні раз наведаў Мінск. Удзельнік г.зв. “бунту Жалігоўскага”, грамадзянскай вайны з Літоўскай Рэспублікай і ўсталявання Сярэдняй Літвы (1920-1922). Адзначаны Крыжом Мужных гэтай дзяржавы (скасаванай ў красавіку 1922 г. у выніку няўдачы федэратыўных планаў Ю.Пілсудскага). Працягваў вайсковую кар’еру ў Войску Польскім. Разам са старэйшым братам Уладзіславам быў саўладальнікам маёнтку Залессе (200 га) паміж Пральнікамі і Курдунамі, аддзеленага ў 1909 г. ад Дзякаўшчыны. У 1926 г. у вайсковым клубе веславання ў Вільні пазнаёміўся і неўзабаве ўзяў шлюб з 20-гадовай Камілай Паўлюць (1906-1992). Ад 1936 г. – маёр.

ІІ Сусветную Вайну сустрэў як камендант Школы Падхарунжых Рэзерву Сапёраў у крэпасці Модлін на Мазоўшу, кіраваў эвакуацыяй школы ў Ковель на Валыні, дзе заспела вестка пра ўступленне Чырвонай Арміі ў вайну 17.09.1939 г. 25-28 верасня батальён сапёраў В.Плевакі паспяхова супрацьстаяў немцам у Люблінскім ваяв., 29-30 верасня – Чырвонай Арміі. Склаў зброю разам з 8 тыс. польскіх жаўнераў 2 кастрычніка ў раёне Моматаў, трапіў у савецкі палон. Пад час транспарту на ўсход на ст. Ковель жонка Каміла некалькі імгненняў бачыла мужа, на руках перададзенага таварышамі па палоне да ўваходу ў таварны вагон.

Перапіска з вязнем Старабельскага лагеру на Харкаўшчыне абарвалася ў красавіку 1940 г., пакуль 23.05.1940 жонка не атрымала перадаплачаны адказ на тэлеграму “адрасат выбыў”. Каміла Плевака актыўна ўдзельнічала ў патрыятычным супраціўленні, была падпаручыкам 27-й Валынскай дывізіі АК. Па вайне змагалася за захаванне памяці і добрага імя мужа і ягоных Таварышаў па зброі, за прызнанне праўды пра Катынскую трагедыю, што адбылося толькі ў 1990 г. Плеваку пасмяротна прысвоена званне падпалкоўніка.

Крыніца - www.plewako.pl
Категория: Асобы | Просмотров: 703 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Вацлаў Плевака, уладальнік маёнтку Дзякаўшчына | Рейтинг: 5.0/7
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов