Івянец і Івянецкае графства

Субота, 21.04.2018, 04:31

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2018 » Сакавік » 21 » Валожынская арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў гатова дапамагчы любому інваліду з раёна
13:45
Валожынская арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў гатова дапамагчы любому інваліду з раёна

Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта psl.byКрыніца: газета "Працоўная слава"

Валожынскую раённую арганізацыю ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” узначальвае Віктар Альгертавіч Субач. Яна налічвае 75 членаў, пры тым што на тэрыторыі раёна пражывае болей за дзве тысячы чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.

Людзі аб’ядналіся, каб разам пераадольваць цяжкасці, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго. У арганізацыі рашаюцца пытанні па сацыяльнай абароне насельніцтва, усебаковай інтэграцыі інвалідаў у жыццё грамадства. Яе члены прымаюць актыўны ўдзел у праекце “Валожын без бар’ераў”, накіраваным на паляпшэнне інфраструктуры, развіццё ў раёне безбар’ернага асяроддзя і турыстычных магчымасцей для людзей з інваліднасцю.

Віктар Альгертавіч надае вялікую ўвагу абароне правоў і законных інтарэсаў членаў таварыства і іх сямей у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з імі і грамадскімі аб’яднаннямі ў вырашэнні праблем інвалідаў.

У раённай арганізацыі ўсе вельмі ўдзячны гэтаму чалавеку за разуменне і падтрымку. Сам інвалід II групы, ён стараецца аказаць пасільную дапамогу ўсім, хто звяртаецца. У мінулым годзе двум людзям была аказана матэрыяльная дапамога з фонду раённай арганізацыі, а больш як дзесяці – па хадайніцтве старшыні з абласной. Дзякуючы В. А. Субачу ў аб’яднанні заўсёды ёсць у наяўнасці інвалідныя каляскі, хадункі, памперсы, адзенне, абутак. Ён бярэ нават прыстасаванні, якія патрабуюць рамонту, а пасля сам даводзіць іх да ладу. Мужчына наладжвае сувязі з арганізацыямі, што гатовы аказаць дапамогу хворым людзям. Так, ААТ “СортНасенАгародніна” ў мінулым годзе забяспечыла насеннем тых, хто меў у гэтым патрэбу, абяцае такім чынам падтрымаць таварыства і сёлета. ААТ “Івкон” падрыхтавала салодкія падарункі да Новага года. Калі да Віктара Альгертавіча звярнуўся адзін з членаў аб’яднання з просьбай дапамагчы набыць дроў, то ён прыклаў усе намаганні, каб задаволіць патрэбу чалавека.

На дадзены момант у раённую арганізацыю паступіла чарговая партыя гуманітарнай дапамогі. Яе можа атрымаць любы інвалід з раёна. Для гэтага трэба звярнуцца па тэл. 8-029-766-73-75 альбо па адрасе г. п. Івянец, вул. Беларуская, д. 3 (раён бальніцы). Тут вас чакаюць кожны аўторак і чацвер з 10 да 13 часоў.

Реклама
Авиаперевозка груза

Категория: Грамадства | Просмотров: 1105 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0