Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 23.07.2017, 23:40

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 6 » Вандроўка ў 50-ыя гады ХХ стагоддзя
14:54
Вандроўка ў 50-ыя гады ХХ стагоддзя
На пажары ў Івянцы загінуў пенсіянер. Фота з сайта i-samara.ruАўтар артыкула: Алег РАМАНОЎСКІ, краязнавец з Івянца.

У 50-ыя гады ў Івянцы зараджаліся і набіралі моц новыя сацыялістычныя эканамічныя адносіны.

У 1945 годзе пачалі працаваць раённая бальніца і пункт хуткай медыцынскай дапамогі, сярэдняя школа і вячэрняя школа рабочай моладзі. У 1946 годзе для дзетак местачкоўцаў адкрыліся яслі-сад. Дзейнічалі лясгас, маслазавод, хлебазавод, вадзяны млын, электрастанцыя, арцель па апрацоўцы аўчын і іншыя саматужныя аб’яднанні і майстэрні.

Асноўную ролю ў індустрыялізацыі рэгіена выконваў Івянецкі прамысловы камбінат, створаны яшчэ ў 1940 годзе. У пасляваенныя гады ў структуру камбіната ўліліся арцелі імя Сталіна і імя Дзяржынскага. Акрамя вырабу цэглы, дахоўкі, ганчарнага посуду, кафлі, мэблі, распілоўкі лесу, сталярных вырабаў, пачаўся выпуск кансерваванай прадукцыі з агародніны і садавіны, адкрыліся ткацкі і шавецкі цэхі. Папаўненнем працоўных рэсурсаў з’яўляліся ў асноўным вяскоўцы і хутаране.

Ужо ў 1955 годзе на базе прамкамбіната былі ўтвораны самастойныя вытворчыя прадпрыемствы, якія да нашага часу з’яўляюцца гонарам Івянецкай прамысловасці. Гэта: фабрыка мастацкай керамікі, вышыўкі і ткацтва (зараз Івянецкі завод мастацкай керамікі) і кандытарская фабрыка (зараз СП “Івкон” ААТ). У 1976 годзе прамысловы камбінат быў рэарганізаваны ў Івянецкі дрэваапрацоўчы камбінат.

Кожнае прадпрыемства мае сваю ўласную гісторыю, якую стваралі пакаленні людзей сваёй самаадданай працай, таму нашчадкі павінны ведаць і шанаваць яе.

Крыніца - http://psl.by/?p=541
Категория: Гісторыя | Просмотров: 593 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Івянец ў 50-ыя гады, краязнавец з Івянца, Алег Раманоўскі, Вандроўка ў 50-ыя гады ХХ стагоддзя | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов