Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 18:19

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Ліпень » 18 » Вядомы ўкраінскі гурт «Кана» выступіць на сустрэчы моладзі ў Івянцы
19:27
Вядомы ўкраінскі гурт «Кана» выступіць на сустрэчы моладзі ў Івянцы

Гурт Кана. Фота kana.com.uaГосцем чарговай Малітоўнай сустрэчы моладзі ў мястэчку Івянец, якая пройдзе з 28 па 30 ліпеня, стане вядомы ўкраінскі гурт «Кана».

«Кана» — хрысціянскі гурт, які існуе з 2005 года і складаецца з людзей, што жывуць музыкай і Богам. Музыка гурта — гэта сумесь фольк-року і поп-музыкі, узбагачаная джазавымі элементамі.

Значны ўплыў на музычнае развіццё гурта зрабіў знакаміты польскі гурт NewLife’m, прадстаўнікі якога ўжо не раз прымалі ўдзел у Музычнай майстэрні ў Івянцы.

Акрамя канцэртных выступаў ва Украіне і за яе межамі, гурт запісвае сінглы, кліпы і альбомы, займаецца фармацыяй маладых музыкаў і праводзіць разнастайныя майстар-класы.

Хто яшчэ?

Выступленне «Каны» дапоўніць праграму моладзевай сустрэчы ў Івянцы. Нагадаем, сёлета там выступіць францішканскі семінарыйны гурт Pokój i dobro, а таксама польскі джазмен і евангелізатар Ян Будзяшак.

Малітоўная сустрэча ў Івянцы для моладзі ў гэтым годзе пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Крыніца: Catholic.by

Категория: Анонс падзей | Просмотров: 298 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Ян Будзяшак, Кана ў Івянцы, Івянец 2017, Малітоўная сустрэча ў Івянцы, Pokój i dobro | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов