Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 18.01.2018, 16:57

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Красавік » 28 » Вучань Івянецкай СШ Сяргей Паплаўскі атрымаў тры дыпломы I ступені на раённым конкурсе “Маладыя галасы” у Валожыне
15:08
Вучань Івянецкай СШ Сяргей Паплаўскі атрымаў тры дыпломы I ступені на раённым конкурсе “Маладыя галасы” у Валожыне
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта textblog.ruПадведзены вынікі традыцыйнага раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод ладзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” РЦК пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама.

Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валянціна Гіруць-Русакевіч расказала, што канкурсанты ва ўзросце да 18 гадоў па свайму жаданню прадстаўлялі творы ў чатырох намінацыях.

У намінацыі “Вашай памяццю гэта помнім мы” (да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) пераможцам стаў пяцікласнік Пяршайскага ВПК дз/с – СШ Мікалай Калясінскі. Другое месца журы прысудзіла вучаніцы 8-га класа гэтай жа навучальнай установы Аляксандры Дубатоўцы, на трэцім месцы – яе равесніца з Пугачоўскага ВПК дз/с – СШ Ганна Алейнікава. Дыпломам першай ступені адзначана таксама эсэ “Рубцы на сэрцы” вучня 11-га “Б” класа Івянецкай сярэдняй школы Сяргея Паплаўскага.

Субяседніца адзначыла, што Сяргей Паплаўскі святкаваў перамогу і ў намінацыі “Я пра старонку любую пяю”. Другое і трэцяе месцы тут прысуджаны вучаніцы 8-га “В” класа Івянецкай СШ Ірыне Багдановіч і адзінаццацікласніцы з Багданаўскай СШ Ірыне Жабко.

Сярод аўтараў, якія даслалі творы ў намінацыю “Чароўная мелодыя кахання”, дыплом I ступені прысуджаны васьмікласніку СШ №2 райцэнтра Яўгену Рубацкаму. Дыпломам II ступені адзначаны верш вучаніцы 8-га класа Яршэвіцкай СШ Вікторыі Такушэвіч, III ступені – Ірыны Жабко з Багданава.

“Як высветлілася, Ірына Жабко і Сяргей Паплаўскі пішуць не толькі лірычна-патрыятычныя творы, яны ўмеюць і жартаваць. Менавіта іх творы ў намінацыі “І смех, і грэх…” журы назвала лепшымі. Сяргею Паплаўскаму ўручаны дыплом I ступені, Ірыне Жабко – II ступені”, – дадала Валянціна Гіруць-Русакевіч.

Адзначаны і пазаконкурсны верш “Мама” вучаніцы 6-га “Б” класа Івянецкай сярэдняй школы Дар’і Бібік.

Усе названыя канкурсанты атрымалі адпаведныя дыпломы ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і сувеніры. Іх творы будуць надрукаваны на “Літаратурнай старонцы” у раённай газеце, іншых выданнях. З часам яны ўвойдуць у чарговы калектыўны зборнік пераможцаў раённага конкурсу “Маладыя галасы”.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Культура | Просмотров: 553 | Добавил: ivenec_eu | Теги: “Маладыя галасы”, атрымаў тры дыпломы I ступені, Сяргей Паплаўскі, на раённым конкурсе, Вучань Івянецкай СШ, у Валожыне | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0