Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 22.10.2017, 02:01

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 3 » З гісторыі пасляваеннага антысавецкага ўзброенага супраціву
14:27
З гісторыі пасляваеннага антысавецкага ўзброенага супраціву
З гісторыі антысавецкага ўзбоенага супраціву. Фота з сайта http://mbnf.info/
ПАПЛАЎСКІ Фэлікс
Жыхар в.Кульшычы Івянецкага п/с, Валожынскага раёну, 1927 г.н.:

— Створаных на патрыятычнай аснове партызанскіх атрадаў тут не было. Не хацелі хлопцы ісьці ў савецкую армію і скрываліся. Іх вылаўлівалі. Яны ня мелі мэты будаваць ці Польшчу, ці Беларусь. Іх судзілі, вывозілі... Тады якраз выйшла пастанова браць у армію беларусаў, яўрэяў, цыганоў, усіх недзе да 60 гадоў, а палякаў — толькі да 35 гадоў. Так што палякаў выратавала нацыянальнасьць. Калі скончылася вайна, хлопцаў 1927 году нараджэньня бралі ў войска, а насамрэч везьлі ў Баранавічы і там афармлялі ў шахты — на працу. Як распусьцілі яны моладзь! А з шахтаў сталі ўцякаць. Іх ловяць і судзяць. Дык хто падкупіцца, падладзіцца, дык па нашым кодэксе яму 2 гады турмы, а па ўкраінскім, калі адвязуць на Ўкраіну, адкуль уцёк — 4 гады.

Вось хлопцы і хаваліся. Пра палітычныя мэты няма што і гаварыць. Нянавісьць была да саветаў. Ля вёскі Баравікі забілі жыхара Буцькавічаў (цяпер у Стаўбцоўскім раёне), і паехалі тыя ў Польшчу, уцяклі. А тут івянецкае НКВД і салдаты былі як напалі на Баравікі. Глядзелі па ўзросьце — каго забілі, каго ў яме знайшлі, арыштавалі, рукі калючым дротам перавязалі. Папрывозілі ў Івянец. Судзілі, далі па 25 гадоў турмы. Усяго чалавекі тры — чатырывыжылі ў лягерох і вярнуліся. Адзін зь іх, Клімашэўскі Казімер, у Польшчу паехаў, запісы напісаў пра лягернае жыцьцё. А рэшта ў тундры навечна засталася...

А дзейнічала група Радзюка. Іх чалавекі 3-4 было. Радзюк быў паліцыянтам у Івянцы пры немцах. Родам быў недзе з-пад Пяршаяў. У нямецкую акупацыю яго бацькі ўцяклі адтуль сюды, але іх расстралялі партызаны... Так атрымалася, што ён быў нелегалам і многа гадоў. Чым група Радзюка займалася? Забівалі савецкіх работнікаў, актывістаў. На праваслаўных могілках пахаваны забіты сакратар райкаму Гапееў, Канавальчыка забілі, Дошчачку (ён родам з Прудоў Стаўбцоўскага раёну),быў намесьнікам старшыні райвыканкаму па будаўніцтве.* А як калгасы пачалі ствараць, зноў забівалі актывістаў. Бо рабілася гэта прымусам, вось і супраціўляліся.

І толькі ў 50-ыя гады іх група спыніла існаваньне. Іх, відаць, пабілі. Мусіць і Радзюк загінуў. Дакладна ніхто ня ведае. Ня так даўно за вёскай Сівіца ў лесе ў яме знайшлі косьці двух ці трох чалавек, зброя была і бутэлькі нейкія ад віна. Гэтая справа органамі ў сакрэце трымалася. У мяне не атрымалася даведацца пра гэта больш. Валожынская міліцыя і салдаты гэтым займаліся, прыяжджалі ў лес.

*Паводле "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Менская вобласьць.”кн.1, Менск, 1987, б. 121, на Івянецкіх могілках пахаваны сакратар івянецкага райкаму КП(б)Б Васіль Барысевіч і дырэктар школы Іосіф Мезін, забітыя 4 красавіка 1947 г. "ворагамі савецкай улады”, і Бярнард Дошчачка, загадчык будаўнічага аддзелу івянецкага райвыканкаму, забіты 8 верасьня 1948 г.

Запіс зроблены 28 верасьня 2003 г. Сяргеем Яршом. Крыніца - http://mbnf.info/books/byla_vaina.pdf
Категория: Гісторыя | Просмотров: 744 | Добавил: ivenec_eu | Теги: гісторыі антысавецкага ўзбоенага су, ПАПЛАЎСКІ Фэлікс, Кульшычы, Радзюк | Рейтинг: 3.3/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов