Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 14.12.2017, 18:19

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Верасень » 24 » Збiральнiк скарбаў народных
14:02
Збiральнiк скарбаў народных
Збiральнiк скарбаў народных. Фота з сайта psl.by

З кнігі “Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА (1933-1999)

Гэты даволі аб’ёмісты ў чорнай каленкоравай вокладцы сшытак знойдзены ў вёсцы Старынкі Зарачанскага сельсавета. У ім 165 аркушаў, і кожны спісаны прыгожым уборыстым почыркам. Сшытак захоўвае больш за сто беларускіх, рускіх і польскіх народных песень. Ёсць тут уласныя вершы чалавека, які крапатліва запоўніў гэты сшытак у 1913-1914 гадах. Чытаеш своеасаблівы паэтычны зборнік і з цяжкасцю верыш, што ён складзены 55 год назад. Тут шмат знаёмых песень, якія і цяпер спяваюцца ў народзе. Гэта “Варяг”, “Раскинулось море широко” і многія іншыя. Хто ж ён, гэты нястомны збіральнік фальклору і паэт?

Пра яго хочацца сказаць некалькі цёплых слоў, бо гэты чалавек, які ў час суцэльнай непісьменнасці вясковага насельніцтва так старанна і дбайна збіраў і запісваў народныя песні, варты добрага слова.

Звалі яго Антонам Антонавічам Лойкам. Нарадзіўся ў Старынках прыблізна ў 1890 годзе. Бацька Антона меў мала зямлі, але стараўся вучыць сына, як кажуць, з усіх сіл. Антон Лойка скончыў Івянецкую школу, пасля звыш трох гадоў вучыўся ў Мінску. Але вось дзе канкрэтна, на жаль, устанавіць пакуль што не ўдалося. Пасля вяртання з Мінску бязвыезна жыў у Старынках, займаючыся сельскай гаспадаркай. Памёр летам 1928 года, пакінуўшы жонку і трох маленькіх сірот. Звычайная сялянская біяграфія. Звычайная, ды не зусім.

Яшчэ і цяпер з душэўшай цеплынёй успамінаюць свайго земляка старажылы Старынкаў. У Лойкі была даволі багатая свая бібліятэка. Ён вельмі многа чытаў. І таму што гаспадар мог шмат цікавага расказаць, чытаў сялянам кнігі і газеты, у Лойкавым доме часта збіраліся вяскоўцы. Гэты дом быў своеасаблівай вясковай бібліятэкай. Ёсць падстава меркаваць, што Антон Лойка не толькі спрабаваў сам пісаць вершы, але і друкаваў іх. Напрыклад, да верша “Песня о побитом Гансе” чытаем дадатак: “Напісана А. А. Лойкам, надрукавана ў “Минском голосе” 17 лістапада 1914 года ў нумары 1566”. Але гэты факт неабходна яшчэ праверыць.

У вершах, якія А. Лойка змясціў у сшытку, апісваецца прыгажосць родных мясцін, цяжкая праца сялян, апяваюцца родныя Старынкі, мястэчка Івянец і інш. У вершы на беларускай мове “Холадна ездзіць па дровы” аўтар піша:

“Снегам дарогу

                    завеяла чыста.

Мяцеліца круціць,

                    мяцеліца вые.

Рэжуцца сані,

                    снег па калены.

Дровы сырыя,

                    цяжкія”.

— Любілі мы часта слухаць, як ён нам чытае або расказвае. Быў Антон чалавекам спакойным, памяркоўным. Ніхто ад яго ніколі не чуў дрэннага слова. Ніколі ён не пакрыўдзіў. Разумны вельмі быў чалавек, што і казаць, — успамінае пра Лойку васьмідзесяцігадовы жыхар Старынкаў Казімір Іосіфавіч Варакса.

Цікавы і той факт, што дом Лойкі застаўся культурным асяродкам і пасля смерці гаспадара. Тут з 1929 па 1953 год увесь час была школа.

На жаль, ад багатай бібліятэкі Антона Лойкі амаль нічога не засталося. Гэты ж сшытак захоўваецца ў вядомага ў ваколіцах кнігалюба, рабочага Івянецкай фабрыкі керамікі і мастацкай вышыўкі С. Б. Адамовіча.

Крыніца - http://psl.by/?p=15267.

Категория: Гісторыя | Просмотров: 645 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстачоў: 0