Главная » 2017 » Ліпень » 17 » Жыхар Івянца Дзмітрый Краскоўскі выдаў свой першы зборнік вершаў
19:40
Жыхар Івянца Дзмітрый Краскоўскі выдаў свой першы зборнік вершаў
Таленавіты Дзмітрый Геранімавіч Краскоўскі (літаратурны псеўданім Зміцер Вольскі) і яго сястра Зінаіда Гасціловіч выдалі свой першы зборнік – “Плынь нашага жыцця”. Аб гэтым паведамляе раённы Цэнтр культуры.
У кнігу, якая выйшла ў выдавецтве “Каўчэг”, увайшлі паэма “Жураванька” і вялікая падборка вершаў Зінаіды Геранімаўны, а творы Дзмітрыя Геранімавіча падзелены на раздзелы: “Патрыётыка”, “Духоўнае”, “Гумар”.
Даведка "Івянец.еу": Дзмітрый Краскоўскі нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Рэўкі (цяпер уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета) Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне. Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў у школах Валожынскага раёна. З 1981 года працуе ў ДУ “Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця”. Піша музыку і вершы. Неаднаразова удзельнічаў у раённых канцэртах і конкурсах. Сябар народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК.