Главная » 2015 » Верасень » 24 » У жыхара вёскі Раднікі Івянецкага сельсавета знаёмы выкраў пяць мільёнаў рублёў
13:24 У жыхара вёскі Раднікі Івянецкага сельсавета знаёмы выкраў пяць мільёнаў рублёў |
Гэта здарэнне адбылося ўжо больш чым месяц назад, у пачатку жніўня 2015 года, ў вёсцы Раднікі Валожынскага раёна.
Жыхар вёскі запрасіў свайго знаёмага да сябе ў госці паглядзець кіно.
Пакуль гаспадар па патрэбе выйшаў на вуліцу, яго госць заўважыў, што на тэлевізары ляжаць грошы, і прысабечыў іх.
Пасля абмацаў у шафах і там таксама знайшоў і забраў грошы. Агульная сума скрадзенага – пяць мільёнаў трыста пяць тысяч.
Зламыснік затрыманы, справа перададзеная ў суд.
– Аматару чужых грошай пагражае да трох гадоў зняволення, – расказаў следчы Валожынскага РАСК Ілля Глінскі.
Крыніца - "Рэгіянальная газета". |
Категория: Здарэнні |
Просмотров: 366 |
Добавил: ivenec_eu
| Теги: вёска Раднікі, Ілля Глінскі, здарэнне
| Рейтинг: 5.0/2 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация | Вход ]
|
Меню сайта
Падзяліцца
Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!
Статыстыка
Статыстыка сайта ivenec.eu
Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстачоў: 0
|